Ілан Маск заклікаў падзяліць Amazon

Заснавальнік Tesla і SpaceX Ілан Маск назваў Amazon манапалістам і выказаў меркаванне, што кампанію неабходна падзяліць.
Фота з сайта www.retail.ru

Фота з сайта www.retail.ru


"Прыйшоў час падзяліць Amazon. Манаполіі гэта няправільна", — напісаў Маск у твітэры ў адказ на твіт карыстальніка Alex Berenson, які скардзіўся на адмову Amazon выставіць на продаж яго кнігу пра каронавірус. "Гэта вар'яцтва", — адзначыў Маск у іншым твіце і тэгнуў заснавальніка Amazon Джэфа Безаса.

Amazon з'яўляецца адной з найбольш дарагіх кампаній свету, яе капіталізацыя цяпер складае 1,29 трыльёна даляраў. Сам Безас, стан якога ацэньваецца амаль у 150 мільярдаў даляраў, займае першае месца ў спісе найбагацейшых людзей свету.

Паводле meduza.io

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: