Ілан Маск: Жыццё на Марсе можна ўзнавіць, калі скінуць тэрмаядзерныя бомбы

Вядомы вынаходнік, кіраўнік кампаній SpaceX і Tesla Ілан Маск прапанаваў нанесці ядзерны ўдар па Марсе. Ён лічыць, што гэта дазволіць зрабіць планету прыдатнай для жыцця людзей.

 

Маск зноў прапанаваў нанесці ядзерны ўдар па Марсе. Фота: EPA

Амерыканскі прадпрымальнік і мільярдэр Ілан Маск прапаноўваў скінуць тэрмаядзерныя бомбы на полюсы Марса яшчэ ў 2015 годзе. Паводле яго слоў, гэта дазволіць зрабіць планету прыдатнай для жыцця. Цяпер ён зноў прапанаваў нанесці ядзерны ўдар па Марсе.

"Нанясем ядзерны ўдар па Марсе!" — напісаў ён у Twitter 16 жніўня.

Пазней Маск дадаў, што збіраецца выпусціць футболкі з гэтым слоганам.

Выданне “Business Insider” адзначае, што ў 2015 годзе ён ужо прапаноўваў бамбіць Марс. На яго думку, калі скінуць тэрмаядзерныя бомбы, можна растапіць лёд на полюсах планеты. Утварэнне пары і вызваленне вуглякіслага газу, у сваю чаргу, прывядзе да парніковага эфекту — і, як следства, да павышэння тэмпературы паветра і атмасфернага ціску. 

У 2015 годзе Маск казаў, што скінуць ядзерныя бомбы на полюсы Марса — "самы хуткі спосаб" зрабіць планету цяплей. Відэа: The Late Show with Stephen Colbert / YouTube



У 2016 годзе на інвестыцыйным форуме ў Ганконгу Ілан Маск заяўляў, што яго кампанія SpaceX спадзяецца ажыццявіць палёт на Марс у 2020–2025 гадах.

У траўні 2019 года Маск паведаміў, што SpaceX будуе два касмічных караблі Starship, прызначаныя для палётаў на Марс.

Паводле gordonua.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!