Імпічмент Трампу падтрымлівае палова амерыканцаў

У ЗША расце колькасць людзей, незадаволеных палітыкай прэзідэнта. На дадзены момант іх колькасць складае 45%.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп

Амаль палова грамадзян ЗША падтрымлівае імпічмент прэзідэнту Дональду Трампу. Пра гэта сведчаць дадзеныя сацыялагічнага апытання Reuters / Ipsos.

Так, паводле дадзеных апытання, з сярэдзіны красавіка колькасць прыхільнікаў імпічменту Трампу ў ЗША вырасла з 40% да 45%. У той жа час 42% рэспандэнтаў лічаць, што яго нельга адхіляць ад пасады, а яшчэ 13% апытаных устрымаліся ад адназначнага адказу.

Падчас папярэдняга апытання, якое праводзілася з 18 па 19 красавіка, за імпічмент выказаліся 40% рэспандэнтаў.

У той жа час падкрэсліваецца, што ў кіраўніцтве Дэмакратычнай партыі ЗША пакуль не прыйшлі да адзінай думкі наконт неабходнасці імпічменту Трампа, улічваючы тое, з якім супрацівам гэтая ідэя сутыкнецца ў Сенаце, які кантралюецца Рэспубліканскай партыяй.

Раней у Сенаце заклікалі запусціць працэдуру імпічменту Трампа за спробы нібыта перашкодзіць правядзенню расследавання спецпракурора Мюлера.

Сам Трамп раней заяўляў, што амерыканцы паўстануць, калі яму абвесцяць імпічмент.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!