Індыя. Татальная электрыфікацыя транспарту

Дзяржаўны аналітычны цэнтр Індыі, які асабіста курыруе прэм’ер краіны Нарэнда Модзі, прапанаваў дарожную карту татальнай электрыфікацыі грамадскага і прыватнага транспарту ў краіне.

Фота з сайта www.4x4australia.com.au

Калі ўрад зацвердзіць праект, праз 15 гадоў індусы будуць выкарыстоўваць выключна электрамабілі. Дасягнуць такой задачы плануецца праз нізкія працэнтныя стаўкі на крэдыты для набыцця электрамабіляў плюс нізкія падаткі для іх вытворцаў. Запланаваны незвычайны комплекс захадаў, паводле якіх будзе абмежаванае ўжыванне традыцыйных аўтамабіляў у буйных гарадах.

У выпадку рэалізацыі праекту, праз 15 гадоў (а дакладней, у 2032 годзе) будзе не пазнаць не толькі Індыю, аднак і ўвесь свет. Скарачэнне ўдвая памераў імпарту нафты — адно з наступстваў электрыфікацыі індыйскага транспарту, паменшыць ролю краінаў — экспарцёраў нафты. Гэта азначае, што Блізкі Усход, Расія і іншыя краіны — сябры клубу згубяць частку геапалітычнага ўплыву. У сваю чаргу, Індыя, якая праз адмову ад нафты будзе эканоміць штогод 60 мільярдаў долараў, можа запусціць гіганцкія сацыяльныя і адукацыйныя праграмы.

У амбіцыйных планаў Модзі хапае і крытыкаў. На іх думку, большасць карыстальнікаў аўтамабіляў і матацыклаў у Індыі — бедныя людзі, таму цалкам перайсці на электрамабілі за 15 гадоў яны папросту не ў стане.



Каментаваць