Індыя вывела спадарожнік на арбіту вакол Марса

Індыя паспяхова вывела спадарожнік на арбіту вакол Марса. Яна стала першай у Азіі краінай, якой удалося зрабіць гэта.



Індыя з першай спробы паспяхова даставіла касмічны зонд да Марса. Непілатуемы спадарожнік Mangalyaan у сераду, 24 верасня, у запланаваны час выйшаў на арбіту вакол Марса. У цэнтры кіравання палётамі ў горадзе Бангалор гэту падзею сустрэлі бурнымі воплескамі. Прэм'ер-міністр Індыі Нарэнда Мадзі, які прысутнічаў там жа, заявіў, што з гэтага часу Індыя належыць да элітнага клубу.

Агенцтва dpa адзначае, што да гэтага часу толькі ЗША, былому СССР і Еўрапейскаму саюзу ўдалося здзейсніць паспяховыя палёты на Марс. Індыя асабліва ганарыцца тым, што яна стала першай краінай Азіі, якой таксама ўдалося зрабіць гэта. Спробы Кітая і Японіі поспехам не скончыліся. "Сёння адбылася гістарычная падзея. Мы адважыліся патрапіць у незнаёмыя суветы і здзейснілі немагчымае", — сказаў Мадзі.

Індыя не плануе пасадку зонда на Марс. Касмічны апарат будзе вывучаць атмасферу і паверхню чырвонай планеты. Сярод іншага, навукоўцы паспрабуюць высветліць, ці ёсць на Марсе метан, што дазволіла б заключыць, што калісьці на гэтай планеце існавала жыццё. З 51 місіі на Марс паспяхова скончылася да гэтага часу толькі 21.

Паводле www.dw.de

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: