У аўстрыйскім Зальцбургу 19-20 верасня на нефармальным саміце Еўрасаюза яго лідары назвалі непрымальнымі прапановы Вялікабрытаніі па фармаце выхаду краіны з ЕС. Такое развіццё падзей з'яўляецца сінонімам палітычнай капітуляцыі кансерватараў на чале з Тэрэзай Мэй, якая, па меркаванню шмат каго, вось-вось страціць пасаду прэм'ер-міністра. Незайздроснае становішча Тэрэзы ілюструе брытанскае выданне
The Guardian.
Падзеі ў саксонскім горадзе Хемніц выклікалі палітычную турбулентнасць ва ўсёй Германіі. У Xeмніцы пасля забойства імігрантамі 35-гадовага грамадзяніна ФРГ прайшоў шэраг маніфестацый неанацыстаў і праціўнікаў меркелеўскай палітыкі прадстаўлення прытулку бежанцам. Беспарадкі таксама акрэслілі сур'ёзныя супярэчнасці ва ўрадзе Германіі. Выданне
Neues Deutschland прапануе ў сувязі з гэтым падкарэктаваць дызайн вядомага помніка Карлу Марксу, які з'яўляецца візітоўкай Хемніца.
Саміт лідараў КНДР і Паўднёвай Карэі, які прайшоў у Паўночнай Карэі, дапамог шмат у чым прасунуць адносіны Поўдня і Поўначы. Па вынікам сустрэч была падпісана сумесная заява аб намерах пазбавіць Карэйскі паўвостраў ядзернай зброі і пагрозы вайны. Парадаксальна, але гарманізацыя ў адносінах пачалася з-за страху Сеула перад атамнай праграмай КНДР. На гэтую тэму малюнак з швейцарскага выдання. Кін Чэн Ын кажа паўднёвакарэйскаму калегу: «Хочаш міру — рыхтуй атамную бомбу».
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп публічна падтрымаў свайго кандыдата, юрыста Брэтта Кавана (Brett Kavanaugh), на пасаду аднаго з вярхоўных суддзяў. Выбар выклікаў буйны скандал, паколькі юрыста абвінавачваюць у сэксуальных дамаганнях. Эксперты тлумачаць паводзіны Трампа важнай роляй Вярхоўнага суда ва ўнутрыпалітычным жыцці ЗША. Так, напрыклад, Вярхоўны суд можа падтрымаць рашэнне пра імпічмент Трампа. Некаторыя мастакі (напрыклад
, Поль Дугінскі (Paul Duginski)) у сувязі з гэтым ужо малююць карыкатуры на тэму адстаўкі і асуджэння Трампа. Подпіс пад малюнкам: «Вось сцяна, якая зробіць Амерыку бяспечнай зноў».
І пра кампутарныя навінкі. Прэзэнтаваныя 12 верасня мадэлі iPhone XS і XS Max паступілі ў продаж і ўжо паспелі расчараваць некаторых спажыўцоў. Апытанне сведчыць, што многія з карыстальнікаў адмовіліся ад набыцця новага смартфона з-за завышанага кошту і нязручных памераў. У гэтай сувязі шмат хто іранізуе над будучыняй прадукцыі Apple. Напрыклад, мастак рэсурсу
Tribune Content Agency лічыць, што хутка iPhone будзе каштаваць 12 000 долараў і мець вельмі вялікія габарыты.
***
Мяне б цікавілі карыкатуры і фотажабы на тэму выгнання Івана Шылы з "Белсата". Крыху пра гэтую гісторыю гл. тут: http://belisrael.info/?p=16667