Іран адмяняе 40-гадовую забарону для жанчын

Нядаўна ў Іране здарылася трагедыя з жанчынай, якую арыштавалі за спробу трапіць на стадыён. Яна падпаліла сябе ля будынку суда.

Іранскім жанчынам дазволяць хадзіць на футбол

Улады Ірана пагадзіліся зняць забарону для жанчын на наведванне футбольных стадыёнаў, якая дзейнічала з 1979 года. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі футбола Джані Інфанціна.

Першым матчам, на які мясцовыя жанчыны змогуць схадзіць, будзе сустрэча паміж зборнымі Ірана і Камбоджы, якая адбудзецца 10 кастрычніка ў рамках адбору на Чэмпіянат свету 2022 года.

Візіту дэлегацыі ФІФА папярэднічаў інцыдэнт з іранскай балельшчыцай, якую арыштавалі за спробу прайсці на стадыён пад выглядам мужчыны. Яна падпаліла сябе ля будынку суду з-за страху трапіць у турму.

Гэты выпадак выклікаў абурэнне як у Іране, так і ў іншых краінах. Футбалісты і заўзятары ўшанавалі памяць дзяўчыны ва ўсім свеце.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!