Іран адправіў у Расію 11 тон узбагачанага ўрану

З Ірана ў Расію 28 снежня адплыў карабель, нагружаны больш чым 11 тонамі ўзбагачанага ўрану. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.



Фота: ТАСС



Па словах Кэры, на борце судна знаходзіцца ўвесь іранскі ўран, узбагачаны да 20 працэнтаў i не пераведзены ў форму паліўных пласцін.

Вываз узбагачанага ўрану ўтрая павялічвае час, неабходны для вытворчасці адной адзінкі ядзернай зброі, заявіў дзяржсакратар. Да гэтага моманту час складаў два-тры месяцы.

Агенцтва ТАСС са спасылкай на дыпламатычную крыніцу таксама паведаміла, што Расія завяршыла вываз узбагачанага ўрану з Ірана.

Пра тое, што Іран прадасць Расіі дзесяць тон узбагачанага ўрану ў абмен на 140 тон уранавай сыравіны, у сярэдзіне снежня заявіў іранскі МЗС.

Адмова ад узбагачанага ўрану — частка абавязацельстваў, узятых на сябе Іранам пасля заключэння пагаднення з краінамі-пасярэднікамі (пяццю членамі Савета бяспекі ААН і Нямеччынай) па ядзернай праграме Ірана.

Пагадненне па іранскай ядзернай праграме мае на ўвазе, у ліку іншага, магчымасць кантролю з боку МАГАТЭ за захаваннем мірнага характару іранскіх ядзерных даследаванняў. У абмен ЗША і іншыя краіны абавязаліся адмяніць накладзеныя на Іран санкцыі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: