Іранскі вайсковец, які збіў боінг МАУ, знаходзіцца ў турме

Кіраўнік МЗС Ірана паведаміў, што рашэнне не зачыняць паветраную прастору было тэхнічным «і разам з тым — палітычным».
Ваеннаслужачы, які ўчыніў крушэнне пасажырскага Boeing 737-800 «Міжнародных авіяліній Украіны», што выконваў рэйс з Тэгерана ў Кіеў, знаходзіцца ў турме. Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Ірана Махамад Джавад Зарыф у інтэрв'ю нямецкаму выданню Der Spiegel, апублікаваным у пятніцу, 24 студзеня.

Зарыф нагадаў пра інцыдэнт з іранскім авіялайнерам Airbus A300B2-203, збітым ракетай з крэйсера ВМС ЗША ў тэрытарыяльных водах Ірана ў ліпені 1988 года. «Амаль 32 гады таму ЗША збілі іранскі пасажырскі самалёт. На сённяшні дзень яны не так і не прынеслі афіцыйных прабачэнняў. Амерыканскі вайсковец, адказны за яго знішчэнне, быў нават узнагароджаны медалём. Між тым іранец, які збіў ўкраінскі самалёт, зараз знаходзіцца ў турме», — заявіў кіраўнік іранскага МЗС.

Па сцвярджэнні Махамада Джавада Зарыфа, пра прычыны крушэння ўкраінскага лайнера ён даведаўся 10 студзеня — праз два дні пасля катастрофы.


Авіякатастрофа ўкраінскага самалёта пад Тэгеранам


У ноч на 11 студзеня Тэгеран афіцыйна прызнаў, што пасажырскі Boeing 737-800 «Міжнародных авіяліній Украіны» быў збіты іранскім бокам. Трагедыя адбылася «ненаўмысна» і была следствам «чалавечай памылкі», гаварылася ў заяве іранскіх вайскоўцаў. Яны адзначылі, што ўкраінскі лайнер праляцеў над сакрэтным ваенным аб'ектам, які знаходзіцца ў падпарадкаванні Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), і быў прыняты за варожую мэту.

На працягу некалькіх дзён улады Ірана ўпарта адмаўлялі, што авіялайнер мог быць збіты іранскай ракетай. У першыя гадзіны пасля катастрофы Тэгеран заявіў, што самалёт разбіўся з-за ўзгарання рухавіка. На наступны дзень прэм'ер-міністр Канады Джасцін Трудо заявіў пра ракетны абстрэл лайнера, спаслаўшыся на дадзеныя разведслужб. А прэзідэнт ЗША Дональд Трамп выказаў сумненні ў тэхнічных непаладках, якія нібыта сталі прычынай катастрофы.

Boeing 737-800 «Міжнародных авіяліній Украіны», які накіроўваўся з Тэгерана ў Кіеў, разбіўся раніцай 8 студзеня неўзабаве пасля вылету з іранскай сталіцы. Ахвярамі катастрофы сталі ўсе грамадзяне сямі краін, хто быў на борце 176, у тым ліку 11 украінцаў.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: