Іспанія. Атамная бомба для Каўдыльё

Іспанскія медыя пазнаёмілі грамадства з невядомай старонкай гісторыі краіны. Высвятляецца, што яшчэ ў 1950-я гады ў Іспаніі, дзе панавала дыктатура Франка, была запушчаная праграма па вытворчасці сваёй атамнай бомбы.


Інфармацыю пра праграму, натуральна, хавалі ад усіх замежных краін, і перш за ўсё, як не дзіўна, ад Злучаных Штатаў, якія былі галоўным саюзнікам Франка. Такі парадокс тлумачыцца жаданнем Мадрыда скараціць залежнасць ад Вашынгтона. 




Тым не менш, напачатку 70-х гадоў пра іспанскую атамную бомбу за акіянам даведаліся, і ў Мадрыд накіраваўся асабіста дзяржсакратар Генры Кісінджэр з патрабаваннем тэрмінова замарозіць праект. У выпадку адмовы Злучаныя Штаты збіраліся ўвесці супраць Іспаніі эканамічную блакаду. 


Аднак у выніку канфлікт вырашыўся сам сабой за кошт радыкальных баскскіх нацыяналістаў з тэрарыстычнай групоўкі ЕТА. У 1973-м яны арганізавалі смяротны замах на адмірала Луіса Бланка, якога Франка бачыў сваім пераемнікам. Смерць дафіна выклікала ў дыктатара абыякавасць да ўсяго, што адбываецца ў краіне і ў свеце. Як следства, ён забыўся і пра ідэю-фікс атрымаць атамны фугас.

Паводле іспанскай прэсы 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: