Іспанія. Пеўням не дазволілі біцца

У Іспаніі прайшла самая вялікая ў гісторыі аблава на арганізатараў баёў пеўняў.

Аказваецца, да гэтага часу ў горных раёнах Паўночнай Іспаніі былі папулярныя спаборніцтвы, калі натоўп гледачоў правакуе спецыяльна навучаных баявых пеўняў на бойку адзін з адным. 

Грамадскасць даўно крытыкуе жорсткую забаву. Падчас баёў пеўні часта забіваюць адзін аднаго. Каб падняць агрэсіўнасць пеўняў — удзельнікаў паядынку, ім часта перад боем даюць наркотыкі. 

Нягледзячы на забарону, баі праходзяць нелегальна. А ў гэтым годзе ў адной з вёсак правінцыі Мурсія павінен быў адбыцца нават нацыянальны чэмпіянат з удзелам 97 пеўняў. Аднак паліцыя не дапусціла шоу — і затрымала 86 чалавек. Арыштаваны быў і прызавы фонд турніру, які складае каля 300 тысяч еўра. 

Цяпер аматараў баёў пеўняў чакае суд. Крымінальны кодэкс Іспаніі прадугледжвае пакаранне за жорсткае абыходжанне з жывёламі — зняволенне тэрмінам аж да года.

Паводле іспанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: