Італія. Красці можна, але троху

Крадзеж невялікай колькасці ежы ад голаду не з’яўляецца злачынствам.

Так пастанавіў вышэйшы апеляцыйны суд Італіі. Гэтая выснова была зробленая ў выніку перагляду справы Рамана Астракова — італьянскага грамадзяніна ўкраінскага паходжання. Апошняга асудзілі за крадзеж сыру і каўбасы коштам 4,07 еўра. У выніку злодзей спачатку быў асуджаны да шасці месяцаў турэмнага зняволення, а таксама штрафу ў памеры 100 еўра. 

Пазней суд касацыйнай інстанцыі вырашыў, што злачынца пераступіў мяжу закона «з-за надзённай патрэбы ў харчаванні». Такім чынам, гэта не было злачынствам. Той жа думкі трымаецца і апеляцыйны суд. 

Грамадскасць вітала вердыкт Феміды. Для суддзяў «права на выжыванне пераважае права над уласнасцю», гаворыцца ў артыкуле ў газеце La Stampa. Вітае вынік суда і газета Corriere Della Sera, нагадваючы пра выкліканую эпідэміяй рэальнасць, калі «615 італьянцаў штодня папаўняюць шэрагі бедных». А рэсурс Italia globale.it наогул лічыць, што рашэнне суддзяў з’яўляецца гістарычным, паколькі «выцякае з гуманістычнай канцэпцыі, якая фарміравала заходні свет на працягу стагоддзяў».

Паводле брытанскай прэсы



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: