Італія. Вогненная рака на вулкане Этна

Захапляльнае відовішча можна назіраць толькі здалёку, улічваючы пытанні бяспекі.

На паверхні вулкана Этна ўтварылася 3-кіламетровая рака лавы. Незвычайнае відовішча можна ўбачыць ля падножжа вогненнай гары.

 Турыстаў да агнявога каскаду ўлады вырашылі не пускаць і часова абмежавалі доступ. Вулкан Этна прачнуўся месяц таму, калі падчас раптоўнага вывяржэння з кратэра пачалі вылятаць камяні, якімі параніла 10 чалавек.


Навукоўцы папярэджваюць: з-за таго, што Этна да гэтага часу пакрытая снегам, наступствы сустрэчы гарачай лавы і халоднай скалы прадказаць цяжка. 

Паводле tsn.ua

Фота Reuters

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: