Італьянскія ўлады заблакавалі выхад у мора карабля ратавальнікаў

Ocean Viking, апошні грамадзянскі карабель, які ратаваў бежанцаў, застанецца ў сіцылійскай гавані на няпэўны час. Падчас інспекцыі там знайшлі тэхнічныя няспраўнасці. Арганізацыя па выратаванні бежанцаў лічыць такое рашэнне толькі падставай.

Выратавальны карабель Ocean Viking 

Італьянская берагавая ахова на нявызначаны час затрымала нарвежскі выратавальны карабель Ocean Viking, зафрахтаваны няўрадавай арганізацыяй SOS Mediterranee для выратавання бежанцаў у Міжземным моры, паведамяле www.dw.com.

Такое рашэнне было прынята пасля 11-гадзіннай інспекцыі, праведзенай у сіцылійскай гавані Порта-Эмпедокле. Прадстаўнік арганізацыі заявіў, што гаворка ідзе пра самавольства ўладаў, каб "заблакаваць аперацыі караблёў, якія ратуюць чалавечыя жыцці".

Паводле італьянскіх уладаў, падчас праверкі былі выяўлены шматлікія тэхнічныя няспраўнасці, якія прадстаўляюць небяспеку не толькі для экіпажа, але і для бежанцаў, якія размяшчаюцца на караблі.

7 ліпеня Ocean Viking з 180 бежанцамі на борце прышвартаваўся ў Порта-Эмпедокле. Гэтаму папярэднічалі доўгія перамовы з італьянскімі ўладамі, якія не хочуць пускаць на сваю тэрыторыю нелегальных мігрантаў. Уцекачы былі перасаджаныя на каранцінны паром Moby Zaza, а каманду карабля пакінулі на ім на двухтыднёвы каранцін. Праз суткі пасля заканчэння каранціну прыйшло рашэнне аб затрыманні карабля.

У якасці адной з прычын улады называюць таксама і тое, што згодна з сертыфікатам, Ocean Viking не можа перавозіць тую колькасць людзей, якая аказваецца на ім падчас выратавальных акцый. Аднак прадстаўнікі SOS Mediterranee адпрэчваюць гэты довад і паказваюць, што ў сертыфікаце гаворка ідзе пра "стандартных" пасажыраў, а грузападымальнасць карабля дазваляе ў выпадку неабходнасці перавозіць на ім значна большую колькасць людзей.

Паводле www.dw.com


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: