Ізраіль. Металадэтэктары на Храмавай гары здымаюць

На ўваходзе на Храмавую гару ў Іерусаліме больш няма металадэтэктараў. Іх усталяванне некалькі дзён таму справакавала гвалт і смяротныя сутыкненні паміж ізраільцянамі і мусульманамі.
Дэмантаж металадэтэктараў на ўваходзе на Храмавую гару. Фота: Reuters

Дэмантаж металадэтэктараў на ўваходзе на Храмавую гару. Фота: Reuters

Рада бяспекі ААН, а таксама дыпламатычныя лідары свету ў адзін дзень выказалі папярэджанне Ізраілю, што ўнутраны канфлікт паміж Ізраілем і Палесцінай набывае масштабы рэлігійнай вайны. Ізраільскія ўлады пайшлі насустрач.

Камітэт бяспекі Ізраілю пагадзіўся на «рэкамендацыі з боку ўсіх арганізацыяў замяніць дагляд з дапамогай металадэтэктараў на іншыя сродкі бяспекі, у тым ліку, з выкарыстаннем новых тэхналогіяў», – вядзецца ў афіцыйным камюніке кабінета прэмʼер-міністра Ізраілю.

Адразу пасля таго, як ізраільскія ўладамі абвясцілі аб сваім рашэнні, на ўваходзе да святога месца сабраліся некалькі соцень мусульманаў, каб адсвяткаваць перамогу. Адзін з прысутных запусціў феерверк, на што адразу ж адрэагавала ізраільская паліцыя. Сход мусульманаў разагналі гукавымі бомбамі.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ВР
  • 2017-07-25 14:10:32
"Іх усталяванне некалькі дзён таму справакавала гвалт і смяротныя сутыкненні..." Той, хто гэта напісаў, памяняў месцамі прычыну і наступствы. Металадэтэктары былі ўсталяваны пасля тэракту 14 ліпеня, калі злачынцы забілі на Храмавай гары дваіх паліцыянтаў-друзаў з ізраільскай паліцыі. Дый пры чым "рэлігійная вайна" - тут пытанне бяспекі, каб "вернікі" не цягалі ў святыя месцы абы-чаго.

Больш цікавага на «Новым Часе»: