Ізраіль нанёс самы моцны ўдар па Газе з 2014 года

Прэм'ер Бен'ямін Нетаньяху заявіў, што ракетна-бомбавая атака на палесцінскія тэрыторыі стала адказам на запуск ракет па тэрыторыю Ізраіля. Хамас заявіў аб дасягненні перамір'я, але дагэтуль паведамляецца аб працягу узаемных атак.
Адзін з разбомбленых Ізраілем будынкаў

Адзін з разбомбленых Ізраілем будынкаў




Як паведамляе BBC са спасылкай на міністэрства аховы здароў'я палестыны, два чалавекі забітыя і 12 параненыя ў выніку авіяналёту на горад Газа ў суботу.

У Ізраілі, ў сваю чаргу, ад больш чым 90 ракет, запушчаных Хамасам, пацярпела тры чалавекі.

Армія абароны Ізраіля заявіла, што нанесла ўдар па установам, якія, выкарыстоўвае Хамас — дамінуючая палітычная сіла ў Сектары. Сярод іх - штаб у Бет Лахіі, трэніровачны лагер ў высотным будынку ў лагеры ўцекачоў Аль-шаті і склад боепрыпасаў.

Відавочцы паведамілі Рейтерс, што ізраільскія авіяудары трапілі па пустым будынку ў горадзе Газа і ахвярамі сталі мінакі. 

Наступствы атакі Хамас на Ізраіль.

Наступствы атакі Хамас на Ізраіль.



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: