Ізраіль паведаміў пра знішчэнне шэрагу камандзіраў ХАМАС

Радыкальны ісламісцкі рух пацвердзіла гібель некалькіх камандзіраў пасля авіяўдару Ізраіля, нанесенага ў адказ на ракетныя абстрэлы з сектара Газа.
Некалькі камандзіраў радыкальнага ісламісцкага руху ХАМАС загінулі ў выніку ізраільскага авіяўдару па сектары Газа ў адказ на ракетныя абстрэлы. Пра гэта паведаміла ў сераду, 12 траўня, ізраільская спецслужба ШАБАК. Пазней ХАМАС пацвердзіла гібель шэрагу прадстаўнікоў, уключаючы камандзіра баявога крыла руху Бассема Ісы, які адказваў за аперацыі ў Газе.

У той жа час Армія абароны Ізраіля (ЦАХАЛ) паведаміла пра гібель 21-гадовага чыноўніка ў выніку ўдару супрацьтанкавай ракеты, выпушчанай з сектара Газа. Ізраільскі бок ўсклаў адказнасць за запуск ракеты на ХАМАС.

Парыж заклікаў да стрыманасці

Францыя выказала глыбокую занепакоенасць эскалацыяй напружанасці на Блізкім Усходзе. Міністр па справах Еўропы і замежных спраў Жан-Іў Ле Дрыан заклікаў бакі канфлікту праяўляць стрыманасць.

Ракетныя ўдары Ізраіля пасля абстрэлаў з сектара Газа

Палесцінцы з сектара Газа з 10 мая выпусцілі па Ізраілю больш за 800 ракет, адзначылі ў ЦАХАЛ. Ізраіль адрэагаваў на абстрэл ракетнымі ўдарамі па сотнях мэтаў у сектары. Міністэрства абароны Ізраілю мабілізуе пяць тысяч рэзервістаў.

ХАМАС пры пасярэдніцтве Катара ў жніўні 2020 году абвясціў рэжым спынення агню з Ізраілем. З тых часоў гэты рэжым неаднаразова парушаўся. Ізраіль, ЗША і Еўрасаюз прызналі радыкальны ісламісцкі рух тэрарыстычнай арганізацыяй.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: