Ізраіль рыхтуе наземную аперацыю ў сектары Газа

Сектар Газа выпусціў па Ізраілі больш за 1600 ракет. У адказ Армія абароны Ізраіля паразіла больш за 600 ваенных цэляў радыкалаў ХАМАС у сектары Газа. Цяпер Армія абароны Ізраіля распрацоўвае магчымасць правядзення наземнай аперацыі ў сектары Газа.
Ізраільскія вайскоўцы

Ізраільскія вайскоўцы

Больш за 1600 ракет за тры дні выпусціла з сектара Газа па Ізраілю групоўка ХАМАС. Пра гэта сведчаць даныя Арміі абароны Ізраіля.

«Больш за 1,6 тысячы ракет выпушчаныя з сектара Газа па розных гарадах Ізраіля за некалькі дзён , у адказ Армія абароны Ізраіля паразіла больш за 600 ваенных цэляў радыкалаў у сектары», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік арміі абароны Ізраіля Джонатан Конрыкус. З панядзелка ў выніку ракетных абстрэлаў у Ізраілі загінулі шэсць грамадзянскіх асоб і адзін вайсковец.

Цяпер ізраільскія вайскоўцы распрацоўваюць некалькі варыянтаў наземнай аперацыі супраць групоўкі ХАМАС, але пастанова пакуль не прынятая.

Пра гэта ў чацвер, 13 траўня, паведаміў прэс-сакратар войска Ёнатан Конрыкус: «Войскі ў дывізіі «Газа» знаходзяцца на розных стадыях падрыхтоўкі, уключаючы інструкцыі кіраўніцтва Генеральнага штаба, але пакуль не быў дадзены загад ажыццявіць такую аперацыю. Аднак ваенная падрыхтоўка сапраўды вядзецца».

Паведамляецца, што план аперацыі паступіць на разгляд начальніку Генштаба Авіву Кохаві цягам дня.

Да межаў сектара Газа ўжо перакінутыя некалькі брыгад: дэсантнікі, пяхота і бранятанкавыя падраздзяленні.

За апошнія суткі армія Ізраіля ўзмацніла абстрэлы цэляў руху ХАМАС у Газе. Як заявілі вайскоўцы, ўдары наносяцца максімальна дакладна, мясцовае насельніцтва загадзя папярэджваецца аб кропках, куды будзе нанесены ўдар. Ізраільскія вайскоўцы лічаць, што многія грамадзянскія аб'екты ў Газе выкарыстоўваюцца ХАМАС у ваенных мэтах.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: