Ізраіль бамбіць «ХАМАС»

Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілем абвастрыўся.



У ноч на аўторак ізраільская авіяцыя нанесла кропкавыя ўдары па пазіцыях баевікоў палестынскай групоўкі «ХАМАС». У панядзелак з тэрыторыі Палестыны па Ізраілю быў адкрыты агонь. «ХАМАС» сцвярджае, што гэта адказ на «сіянісцкую агрэсію». Паводле палестынскіх радыкалаў у панядзелак у выніку выбуху ізраільскай авіябомбы загінула 9 палестынцаў, паведамляе «Bbc.co.uk» 



Узброеныя сілы Ізраілю абвяргаюць інфармацыю і тлумачаць абстрэл Сектару Газа актывізацыяй ваенізаванага крыла «ХАМАСу», якое пачало абстрэл ізраільскай тэрыторыі з ракет і мінамётаў.



У выніку авіяаперацыі ізраільскіх ваенна-паветраных сілаў загінулі 14 палестынцаў.



Канфлікт паміж Палестынай і Ізраілем абвастрыўся пасля забойства палестынскага юнака. Напярэдадні забойства былі знойдзены целы ізраільскіх школьнікаў, скрадзеных на Заходнім беразе ракі Іярдан 12 чэрвеня.


belsat.eu

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: