Ізраіль бестэрмінова спыніў абстрэл сектара Газа

Ізраіль абвясціў пра пачатак бестэрміновага спынення агню ў сектары Газа.



Такім чынам, спыненне абстрэлаў з боку Арміі абароны Ізраіля не абмежавана якімі-небудзь тэрмінамі, паведамляе Reuters са спасылкай на ізраільскую ваенную крыніцу.
 
 
«Цяпер агонь спынены бестэрмінова, мы працягваем даследаваць падземныя тунэлі, у якіх могуць хавацца баевікі», — растлумачыў ён.
 
 
Раней у прэс-службе ЦАХАЛ заявілі, што Армія абароны Ізраіля ў ноч на 28 ліпеня не нанесла ніводнага ўдару па сектары Газа. Акрамя таго, зафіксаваны толькі адзін ракетны пуск з боку ХАМАС.
 
 
Раней Рада бяспекі ААН заклікала да неадкладнага і безумоўнага спынення агню ў Газе. Між тым, Ізраіль і Палесціна засталіся незадаволенымі заявай РБ ААН па сектары Газа.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: