«Я па-іншаму людзей не забяру». Зяленскі патлумачыў мэту перамоваў з Пуціным

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі патлумачыў неабходнасць перамоваў з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным. Дыялог патрэбны, каб вярнуць на радзіму палонных украінцаў, заявіў Зяленскі у інтэрв'ю ізраільскаму «9 каналу» у пятніцу, 24 студзеня. «Я па-іншаму людзей не забяру. Для мяне гэта значна важней амбіцый», — падкрэсліў ён.
Уладзімір Зяленскі

Уладзімір Зяленскі

Зяленскі назваў вынікам прамога дыялогу з Пуціным вяртанне маракоў і караблёў, затрыманых Расіяй у лістападзе 2018 году каля Керчанскага праліва. Гэта адбылося да аднаўлення сустрэч у «нармандскім фармаце» з удзелам Германіі, Францыі, Украіны і Расіі, адзначыў украінскі прэзідэнт.

Зяленскі: канфлікт не вырашыць без вяртання тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны


Кіеў не з'яўляецца адзіным бокам, зацікаўленым у вырашэнні канфлікту на ўсходзе Украіны, лічыць Зяленскі. «У мяне адчуванне, што гэта таксама трэба Расеі, гэта таксама трэба Еўропе», — заявіў ён. Прэзідэнт назваў канфлікт «вялікай бядой», якая «назаўсёды пакіне шнар паміж Украінай і Расіяй».

Пры гэтым Кіеў не бачыць вырашэння канфлікту «без вяртання тэрытарыяльнай цэласнасці» Украіны, падкрэсліў Зяленскі. «Вяртанне тэрыторый ва Украіну будзе казаць пра тое, што вайна скончылася, трэба далей неяк жыць. Жыць, не забіваючы адзін аднаго», — сказаў ён.


Абмен палоннымі паміж Украінай і сепаратыстамі


Зяленскі і Пуцін дамовіліся аб абмене палоннымі асобамі ў пачатку снежня 2019 года ў Парыжы, дзе праходзіў саміт у «нармандскім фармаце» па ўрэгуляванні канфлікту ў Данбасе. 29 снежня 2019 года адбыўся сам абмен: Кіеву вярнулі 76 чалавек, самаабвешчаныя «рэспублікі» Данбаса паведамілі аб вяртанні 124 чалавек.

31 снежня 2019 года Зяленскі і Пуцін абмеркавалі падрыхтоўку новага абмену палоннымі. Бакі дамовіліся неадкладна перайсці да ўзгаднення спісаў для вызвалення украінцаў, у тым ліку і крымчан, якія знаходзяцца ў анэксаваным РФ Крыме і на тэрыторыі Расіі, а таксама расіян, якія ўтрымліваюцца ва Украіне.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: