Як каранцін стаў прычынай канфузаў палітыкаў

2020 год быў сапраўдным выпрабаваннем для рэпутацыі многіх палітыкаў. Галоўныя прычыны — пандэмія і каранцін, які яе суправаджаў. Яны ўнеслі сур’ёзныя карэкціроўкі ў працу людзей па ўсім свеце. Палітыкі таксама былі вымушаныя перайсці на дыстанцыйную форму працы, што стала пляцоўкай для кур’ёзных сітуацый і скандалаў.


Першае месца ў спісе амерыканскага выдання New York Post атрымала мексіканская сенатарка Марта Люсія Мічэр Камарэна (Martha Lucía Mícher Camarena). У чэрвені 66-гадовы палітык выпадкова агалілася падчас дзяржаўнай анлайн-сустрэчы. Сітуацыю абвастрыў удзел у канферэнцыі прадстаўнікоў СМІ. Трэба аддаць належнае кабеце, яна прыняла выклік. «Я — жанчына 66 гадоў, якая выкарміла грудзьмі чатырох дзяцей, трое з якіх выраслі адказнымі мужчынамі», — заявіла сенатарка інтэрнэт-тролям, якія смяяліся з яе формаў. У выніку для Марты Люсіі ўсё вырашылася без значнай рэпутацыйнай шкоды і без страты пасады.

Не так пашанцавала з пазапланавым агаленнем генсеку Сацыялістычнай партыі працоўных Іспаніі. Той вырашыў прыняць душ падчас анлайн-нарады, і ў працэсе прайшоўся аголеным перад камерай. З-за скандалу іспанскаму палітыку давялося адмовіцца ад пасады, каб не псаваць рэпутацыю партыі.

Паводле амерыканскай прэсы

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: