Як у Крыму «украінскага шпіёна» затрымлівалі (ВІДЭА)

У Сімферопалі па падазрэнні ў шпіянажы затрыманы грамадзянін Украіны Канстанцін Давыдзенка, піша meduza.io са спасылкай на Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ Расіі. 

Паводле ФСБ, Давыдзенка «мэтанакіравана збіраў і перадаваў украінскім спецслужбам» матэрыялы, якія складаюць дзяржаўную таямніцу, у тым ліку пра часткі Росгвардыі ды супрацоўнікаў Федэральнай Службы Бяспекі.

Раней ФСБ паведамляла пра затрыманні ў Крыму былых вайскоўцаў Чарнаморскага флоту, якія нібыта працавалі на ўкраінскую выведку, а таксама пра «украінскіх дыверсантаў».

Справам аб шпіянажы, як правіла, надаецца грыф «таемна», іх падрабязнасці не разгалошваюцца. 




Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!