Як Украіна будзе абараняць Крым і Данбас ад Расіі

У Міжнародным судзе ААН стартуе разгляд іску Украіны супраць Расіі. Слуханні працягнуцца з 6 па 9 сакавіка, а першыя рашэнні не варта чакаць раней, чым праз месяц.
Міжнародны суд у Гаазе. Фота newsbook.name

Міжнародны суд у Гаазе. Фота newsbook.name

Фінансаванне тэрарызму на Усходзе Украіны і прыгнёту крымскіх татараў і этнічных украінцаў на тэрыторыі паўвострава Крым: сёння ў Міжнародным судзе ААН стартуе разгляд іску Украіны супраць Расіі, паведамляе tsn.ua. Слуханні ў Гаагскім трыбунале будуць праходзіць з 6 па 9 сакавіка. Па словах большасці экспертаў, судовы працэс расцягнецца на гады. Для Украіны гэты працэс не мае прэцэндэнтаў. Упершыню ў гісторыі Украіна абвінаваціла іншую краіну, і адразу — у тэрарызме і ўшчамленні правоў чалавека.

Прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Украіны Мар'яна Беца ў эфіры «Сніданку» на канале 1 + 1 адзначыла, што Украіна ніколі да гэтага часу не падавала іскаў у Міжнародны суд ААН. Яна нагадала, што Украіна была аднойчы адказчыкам у справе Румыніі супраць Украінскай дзяржавы.

«Мы ніколі не ініцыявалі (справу. — Рэд.). Я больш чым перакананая, што Расея не чакала, што Украіна сапраўды падасць іск у Міжнародны суд ААН — вышэйшую судовую інстанцыю», — сказала Беца.

Прэс-сакратар МЗС таксама патлумачыла, чаму іск па Крыму не падаваўся раней.

«Тут не было затрымкі. Вельмі важна было вызначыць, якія канвенцыі прымяняюцца да Расеі — дзе Расея прызнае юрысдыкцыю міжнароднага суда ААН. Таму што ў большасці выпадкаў, і гэта яшчэ цягнецца з часоў СССР, у Расіі не прызнаюць абавязковую юрысдыкцыю», — заўважыла яна .

Такім чынам, Украіна падае іскі на аснове Канвенцыі па барацьбе з фінансаваннем тэрарызму і Канвенцыі, якая тычыцца барацьбы з усімі відамі расавай дыскрымінацыі.

«Перад тым, як падаць іск у суд, гэтыя канвенцыі прадугледжваюць працэдуру дасудовага ўрэгулявання. Гэта значыць трэба было правесці кансультацыі з РФ», — сказала Беца.

Яна таксама адзначыла, што фактычна з-за невыканання працэдурных элементаў падобны іск супраць РФ прайграла Грузія.

Акрамя таго, адзначыла прэс-сакратар МЗС, Украіна якасна падрыхтавала неабходныя для іску дакументы.

«Сённяшняя слуханне — не па сутнасці справы, а па засцярогам, якія патрабуе Украіна ад РФ. Яны тычацца таго, каб суд прыняў неадкладнае рашэнне, якім павінна быць абаронена грамадзянскае насельніцтва», — падкрэсліла Беца.

Рашэнне павінна быць прынята за месяц-два і яно з'яўляецца абавязковым для бакоў, дадала яна.

Таксама ў МЗС пракаментавалі магчымае ігнараванне Расіяй рашэння суда ААН.

«Расія парушыла міжнароднае права: яна груба парушыла статут ААН. Рызыка ёсць, што Расія можа не выканаць рашэнне суда», — адзначыла Беца.

Украінскія дыпламаты лічаць самымі трагічнымі тэрарыстычнымі нападамі расійскіх марыянетак збіты самалёт малазійскіх авіяліній рэйса MH17, абстрэлы жылых раёнаў Марыўпаля і Краматорска, знішчэнне грамадзянскага пасажырскага аўтобуса непадалёк ад Валнавахі і смяротны выбух у часе мірнага сходу ў Харкаве.

Украіна сцвярджае, што Расійская Федэрацыя парушае Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі, прымаючы ўдзел у кампаніі дыскрымінацыі ў дачыненні да нярускіх суполак, якія пражываюць на акупіраванай тэрыторыі Крымскага паўвострава, у прыватнасці, супольнасцяў этнічных украінцаў і крымскіх татараў. 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: