Як Украіна святкуе 27-ы Дзень незалежнасці

Сёння Украіна адзначае Дзень Незалежнасці. У гэты дзень 27 гадоў таму Вярхоўная Рада абвясціла Акт незалежнасці Украіны. З тых часоў краіна развіваецца ў статусе незалежнай дзяржавы.

 

Сёння, 24 жніўня, ва Украіне адзначаецца Дзень Незалежнасці. Гэтае свята адзначаецца штогод у гонар прыняцця Вярхоўнай Радай УССР у 1991 годзе Акту абвяшчэння незалежнасці Украіны — палітыка-прававога дакумента, які пацвярджаў новы статус Украінскай дзяржавы.

У 1991 годзе, пасля жнівеньскага путчу ў Маскве, пазачарговая сесія Вярхоўнай Рады рэспублікі абвясціла незалежнасць Украіны і стварэнне самастойнай дзяржавы — Украіны.

У парадзе ў Кіеве ўдзельнічалі вайскоўцы з 18 краін


Сёння ў цэнтры Кіева адбыўся вайсковы парад. У ім удзельнічалі вайскоўцы з 18 краін. Упершыню ў парадзе прынялі ўдзел дзяўчыны-курсанткі ваенных інстытутаў.

Подпіс да малюнка (калі не змяняць, подпіс будзе выдалены аўтаматычна)

Удзел у парадзе да Дня Незалежнасці ў пятніцу, 24 жніўня, прынялі ваенныя дэлегацыі з 18 краін — партнёраў Украіны.


Так, па цэнтры Кіева прайшлі сумесная літоўска-польска-ўкраінская брыгада, парадны разлік з Эстоніі, вайсковыя падраздзяленні Канады, Даніі, Чэхіі, Грузіі, Вялікабрытаніі, Латвіі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Канады, ЗША і іншых дзяржаў.


Усяго ў парадзе ўдзельнічалі 300 вайскоўцаў замежных войскаў.

Акрамя таго, упершыню па Крэшчаціку прайшліся курсанткі ваенных інстытутаў. Таксама ў гэтым годзе ўпершыню вайскоўцы парадных разлікаў выкарыстоўвалі ваеннае прывітанне "Слава Украіне!" і "Героям слава!" замест прывітанняў савецкага ўзору.

 

Сярод навін быў і ўдзел ваеннай авіяцыі.

 

Вякамі не забудзем і не даруем ніколі. На Майдане схілілі баявыя сцягі ў гонар загінулых на вайне

Памерлых згадалі падчас урачыстасцяў да Дня Незалежнасці.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка падчас парада да Дня Незалежнасці ў Кіеве папрасіў прысутных аддаць даніну павагі загінулым на вайне ваенным і мірным жыхарам хвілінай маўчання, паведамляе tsn.ua.

"Вякамі не забудзем і не даруем ніколі", — сказаў кіраўнік дзяржава, звярнуўшыся да расійскага агрэсара.

Пасля гэтага над Крэшчацікам прагучала "Пливе кача". Былі прыспушчаныя баявыя сцягі.



Паводле ru.tsn.ua, korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: