Як Варшава падтрымлівае ахвяр беларускіх сілавікоў

Беларускі Дом у Варшаве сабраў ужо 260 тысяч злотых на дапамогу пацярпелым і іх сям'ям, паведамляе Польскае радыё.



Буйныя ініцыятывы падтрымкі беларусаў праводзяцца ў Варшаве. Акрамя маршаў, ланцугоў салідарнасці і пікетаў, якія праходзяць у сталіцы Польшчы, польскі бок прапануе таксама фінансавую і юрыдычную дапамогу пацярпелым. Новыя акцыі арганізуюцца з боку як польскага ўраду, так і грамадскіх арганізацыі.

У сераду 26 жніўня адбылася супольная прэс-канферэнцыя Беларускага Дому ў Варшаве ды дэпутата парламенту Міхала Шчэрбы. Падчас яе былі абвешчаны новыя ініцыятывы падтрымкі беларускага грамадства.

З сённяшняга дня ў Варшаўскім метро і на іншых рэкламных плошчах сталіцы можна будзе ўбачыць заклік да падтрымання Беларусі. На білбордах можна знайсці спасылку на збор сродкаў для ахвяр катаванняў з боку сілавікоў пасля выбараў 9 жніўня. Падрабязнасці гэтай ініцыятывы расказаў кіраўнік Беларускага Дома ў Варшаве  Алесь Зарэмбюк:

— Мы ўжо нейкі час збіраем сродкі беларусам, якія пацярпелі падчас мірных пратэстаў. Гэтая дапамога будзе прызначана на рэабілітацыю гэтых асобаў, на медычную дапамогу, падтрымку семяў палітвязняў. Яна не будзе прызначана на аплату штрафаў, знаходжання ў вязніцах, яна будзе скіравана на першыя патрэбы пацярпелых. Мы ўжо сабралі больш за 260 тысяч польскіх злотых. Пасля таго як грошы будуць сабраныя і перададзеныя, можна будзе ўбачыць куды мы іх даслалі.

Сёння ўвечары будзе мець месца ініцыятыва Belarus Watch – вядомыя пабудовы ў некалькіх горадах свету будуць падсветленыя ў колерах народнага сцягу Беларусі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: