Януковіч не падпіша асацыяцыю з ЕС у Вільні

Прэм'ер Мікалай Азараў заявіў, што прэзідэнт Украіны адправіцца на саміт толькі затым, каб дамовіцца аб дыялогу з Еўрасаюзам з удзелам Расіі.



Віктар Януковіч возьме ўдзел у саміце з Еўрасаюзам на гэтым тыдні, каб абмеркаваць перспектывы трохбаковых перамоваў па эканамічных праблемах Украіны, якія таксама ўключаюць Расію. Пра гэта замежным СМІ заявіў прэм'ер-міністр Украіны Мікалай Азараў, паведамляе Reuters.

Па словах Азарава, перамовы з Расіяй пачнуцца ў наступным месяцы для адраджэння эканамічных адносін.
 
 
Прэм'ер запэўніў, што такі крок абумоўлены толькі інтарэсамі эканомікі Украіны. «Мы зусім не хочам быць полем бітвы паміж ЕС і Расіяй, полем канфрантацыі. Мы хочам мець добрыя адносіны і з ЕС, і з Расіяй»— заявіў ён.
 
 
Як адзначыў Азараў, хоць Украіна не будзе падпісваць пагадненне аб свабодным гандлі і супрацоўніцтве з ЕС, Януковіч будзе прысутнічаць на саміце ў Вільні, каб абмеркаваць перспектывы трохбаковага дыялогу Украіны, ЕС і Расіі па эканамічнаму становішчу Кіева.
 
 
«Я спадзяюся, што наш прэзідэнт у Вільні правядзе гэтыя кансультацыі. Ён збіраецца ў Вільню менавіта для таго, каб растлумачыць нашу пазіцыю і дамовіцца аб механізме кансультацый»— заявіў Азараў.
 
 
Адказваючы на пытанне,ці завяршыла Украіна дамоўленасці з Масквой аб магчымых новых крэдытах пасля адмовы ад еўраінтэграцыі, Азараў запэўніў: «Вядома, не».
 
 
21 лістапада Кабмін афіцыйна прыпыніў працэс падпісання пагаднення аб асацыяцыі Украіны з ЕС. 24 лістапада ў Кіеве акцыя пратэсту супраць зрыву еўраінтэграцыі сабрала больш за 100 тыс. чалавек.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: