Януковіч плануе ехаць на Віленскі саміт

Прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч плануе паехаць у Вільню на саміт Усходняга партнёрства 28-29 лістапада.



Пра гэта паведаміў міністр замежных спраў Леанід Кажара.
 
 
«Прэзідэнт Украіны збіраецца наведаць саміт Усходняга партнёрства ў Вільні» паведаміў міністр.
 
 
Кіраўнік МЗС падкрэсліў, што Украіна не адмаўляецца ад еўраінтэграцыі. У той жа час Кажара заявіў, што яго ведамства падтрымлівае рашэнне Кабміна аб прыпыненні працэсу падрыхтоўкі да падпісання Дамовы аб асацыяцыі з ЕС.
 
 
У панядзелак у сумеснай заяве прэзідэнт Савета Еўрасаюза Херман Ван Рёмпэй і прэзідэнт Еўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу заявілі, што прапанова ЕС падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з Украінай застаецца на стале.
 
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: