Японія. Новая моладзевая палітыка пахавае кімано

Прэм’ер японскага ўрада Сіндза Абэ трапіў пад крытыку з-за прынятага ў сакавіку закона, які радыкальна пашырыў правы японскай моладзі.



Фота camberwellcameraclub.org.au


Новы закон дазваляе маладым японцам па дасягненні 18-гадовага ўзросту купляць алкаголь, мець банкаўскія карткі і, нарэшце, заключаць шлюб — прычым, без згоды бацькоў. Раней такое дазваляліся рабіць толькі з дасягненнем 20 гадоў. Лібералізацыя, на думку ініцыятараў, павінна спрыяць працэсу больш ранняга ўступлення моладзі ў дарослае жыццё, што ў тым ліку палепшыць дэмаграфічную сітуацыю.

Аднак рэалізацыя закона на практыцы мела незвычайныя наступствы. Нечакана супраць новай моладзевай палітыкі Сіндза Абэ выступілі нацыяналісты, якіх падтрымліваюць вытворцы нацыянальнага адзення кімано (менавіта ў кімано ў Японіі павінны быць апранутыя ўдзельнікі шлюбных цырымоній). На думку крытыкаў, згаданая рэформа пахавае нацыянальную культуру вопраткі і сектар вытворчасці кімано. Справа ў тым, што, вызваліўшыся ад дыктату бацькоў, дзеці, як сведчыць практыка, цалкам ігнаруюць традыцыі і заключаюць шлюбы ў чым заўгодна.

Зрэшты, маладых японцаў можна зразумець. Кімано — вельмі дарагі прадмет гардэроба. Арэнда шлюбнага кімано можа каштаваць некалькі тысяч долараў.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: