Японія ўпершыню за чатыры гады аднаўляе працу АЭС

Многія мясцовыя жыхары пратэстуюць супраць перазапуску атамнай электрастанцыі.



Упершыню з моманту катастрофы на АЭС "Фукусіма-1" вясной 2011 года японскія энергетыкі аднаўляюць працу атамнай электрастанцыі: у ноч на аўторак запушчана АЭС "Сендай" на востраве Кюсю.

Першы рэактар станцыі пачне выпрацоўваць электрычнасць у пятніцу і будзе выведзены на поўную магутнасць у наступным месяцы.

Другі рэактар "Сендай" павінен аднавіць працу ў кастрычніку.

Агулам японскія ўлады маюць намер перазапусціць 25 ядзерных рэктараў, нягледзячы на рэзкае незадавальненне з боку грамадскасці. Аднак для працы кожнага з іх аператарам давядзецца выконваць новыя — значна больш жорсткія — правілы.

Кіруючая кампанія станцыі "Сендай" выдаткавала 120 млн долараў на новую сістэму бяспекі.

У 2011 годзе АЭС "Фукусіма-1" сур'ёзна пацярпела ў выніку магутнага землятрусу і цунамі ў берагоў Японіі.

Перазапуск рэактара суправаджаўся акцыяй пратэсту мясцовых жыхароў, многія з якіх пасля аварыі на "Фукусіме" выступаюць супраць атамнай энергетыкі, бо землятрусы ў Японіі нярэдкія.

Паводле www.bbc.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!