Яшчэ адзін моцны землятрус у Італіі

У Італіі адбыўся землятрус магнітудай 6,6. Пра гэта са спасылкай на Геалагічную служба ЗША і Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр паведамляе Бі-Бі-Сі.
@MONKSOFNORCIA

@MONKSOFNORCIA

На дадзены момант вядома, што ў выніку землятрусу пацярпелі як мінімум дзевяць чалавек, інфармацыі аб загінуўшых няма. Многія мясцовыя жыхары былі эвакуіраваны яшчэ на мінулым тыдні, пасля падземных штуршкоў у Перуджа і Норче.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца на паўднёвым усходзе ад Перуджы, за шэсць кіламетраў ад невялікага гарадка Норча. Ад штуршкоў у Норче разбурылася сярэднявечная базіліка Святога Бенедыкта і некалькі іншых будынкаў.

Пажарныя аглядаюць будынкі ў Норче, якія пацярпелі ў выніку землятрусу. Фота AP

Пажарныя аглядаюць будынкі ў Норче, якія пацярпелі ў выніку землятрусу. Фота AP


Норчу называюць радзімай Святога Бенедыкта Нурсійскага, рэфарматара еўрапейскага манаства і заснавальніка ордэна бенедыктынаў. Манахі-бенедыктыны з манастыра Сан-Бэнедэта, міжнароднай бенедыктынскай абшчыны ў Норче, ужо апублікавалі ў сацсетках фатаграфіі руінаў базылікі. Па іх словах, многія людзі выбеглі на цэнтральную плошчу і не маглі пакінуць яе, паколькі навакольныя будынкі былі блізкія да абрушвання.

Яшчэ адна царква разбурана ў Талленціна. Не выключана, што пад заваламі могуць знаходзіцца людзі, якія прымалі ўдзел у набажэнстве.

Дарогі ў Норче таксама сур

Дарогі ў Норче таксама сур'ёзна пацярпелі.@ FRANC_PETRUCCI



«Я бачыў пекла»


Мясцовыя ўлады праінфармавалі, што ў выніку землятрусу сур'ёзна пацярпелі гарады Кастэльсантанджэла і Прэчы.

Аб значных разбурэннях паведамілі мэры вёсак Уссіта і Аркуата.

«Усё разбурана. Я бачу слупы дыму, гэта катастрофа. Я спаў у машыне, я бачыў пекла», — заявіў мэр Усіты агенцтву АНСА.

Цяперашні землятрус адчуваўся таксама ў Рыме, Фларэнцыі і Венецыі.

З пачаткам землятрусу жыхары Норчы выбеглі на вуліцы. Фота AP

З пачаткам землятрусу жыхары Норчы выбеглі на вуліцы. Фота AP

Рух цягнікоў на некаторых ветках рымскага метро пасля пачатку падземных штуршкоў быў спынены. У многіх аўтамабілях спрацавала супрацьугонная сігналізацыя.

Агенцтва АНСА перадае, што з-за землятрусу з раніцы зачынена базіліка Святога Пятра ў Ватыкане, у сценах якой з'явіліся расколіны. Праверкі праводзяцца ў Калізеі і іншых старажытных помніках архітэктуры.
У рымскім раёне Марконі, па звестках агенцтва, у адным з будынкаў абрынуўся ліфт.

Ахвярамі разбуральнага землятрусу ў Італіі ў жніўні гэтага года сталі больш за 290 чалавек.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: