ЕС запускае дзве працэдуры ў адносінах да Венгрыі

Еўрапейская Камісія запусціла супраць Венгрыі дзве працэдуры аб парушэнні заканадаўства: па пытаннях абыходжання з адходамі і меркаванага парушэння рынку паслуг мабільных плацяжоў.



Першая працэдура запушчана ў сувязі са сховішчам чырвонага шлама ў Almásfüzitő на паўночным захадзе краіны. Венгрыя абвінавачваецца ў парушэнні дырэктывы па абыходжанні з адходамі і ахове натуральных месцаў пражывання. Пасля з’яўлення паведамленняў аб высокай канцэнтрацыі мыш'яку ў глебе паблізу вадасховішча, грамадская некамерцыйная незалежная міжнародная арганізацыя Грынпіс звязалася з Брусэлем і папрасіла правесці шэраг экалагічных праверак.


Як паведаміў прадстаўнік кампаніі Tatai Kornyezetvedelmi Zrt., Венгрыя не парушае ніякіх законаў, а на працягу апошніх гадоў кампанія прайшла больш за 60 праверак, якія паказалі, што ўсё ў поўным парадку.


Другое пытанне тычыцца плацяжоў з дапамогай мабільных тэлефонаў у Венгрыі. Венгерскія законы дазваляюць такія выплаты, толькі калі яны праходзяць праз дзяржаўнага нацыянальнага аператара мабільнай сувязі, кампанію Nemzeti Mobilfizetesi Zrt. Аднак, на думку Еўрапейскай Камісіі, гэта пастанова абмяжоўвае свабоду прадастаўлення паслуг і свабоду прадпрымальніцтва.

Паводле www.hungary-ru.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: