Еўрапарламент заклікае адключыць Расію ад сістэмы SWIFT

Еўрапарламент заклікае краіны-члены ЕС адмяніць заключаныя і запланаваныя пагадненні з Расіяй у сферы энергетыкі, уключаючы будаўніцтва «Паўднёвага патоку», а таксама адключыць банкі Расіі ад міжнароднай міжбанкаўскай сістэмы перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў (SWIFT). Пра гэта гаворыцца ў прынятай у чацвер ў Страсбургу рэзалюцыі ЕП «Сітуацыя ва Украіне і стан спраў у адносінах ЕС-Расія».



«Еўрапарламент заклікае краіны-члены адмяніць запланаваныя пагадненні з Расіяй у энергетычнай сферы, уключаючы трубаправод «Паўднёвы паток», — гаворыцца ў дакуменце. Парламентарыі таксама выказалі перакананне, што ЕС павінен разгледзець пытанне аб выдаленні Расіі з праграм грамадзянскага ядзернага супрацоўніцтва.

Дэпутаты заявілі аб неабходнасці перагляду адносін з Расіяй, адмовы ад канцэпцыі стратэгічнага партнёрства і пошуку новага адзінага падыходу.

У рэзалюцыі таксама вітаецца рашэнне кіраўніцтва Францыі прыпыніць пастаўкі Расіі верталётаносца тыпу «Містраль» і ўтрымліваецца заклік да краін-сябраў падтрымаць аналагічную пазіцыю ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва з Масквой.

Даведка: Сістэма SWIFT — міжнародная міжбанкавая сістэма перадачы інфармацыі і здзяйснення плацяжоў. Яна аб’ядноўвае больш за 10 тысяч банкаўскіх і фінансавых арганізацый у 210 краінах свету і забяспечвае перадачу 1,8 млрд. паведамленняў у год. У Расіі супольнасць налічвае больш за 600 удзельнікаў, уключаючы Банк Расіі і найбуйнейшыя банкі. У Расіі SWIFT працуе праз асобную кампанію — «Рассвіфт».

У выпадку адключэння ад SWIFT расійскія банкі страцяць магчымасць кіраваць сваімі карэспандэнцкімі рахункамі за мяжой, а таксама праводзіць плацяжы ўнутры краіны, усе валютныя плацяжы паміж банкамі ў Расіі і за мяжой будуць замарожаныя.

Банк Расіі ўжо задумаўся пра стварэнне аналага SWIFT ў Расіі. Пагроза адключэння паўстала пасля дзеянняў міжнародных плацежных сістэм Visa і MasterCard, якія заблакавалі аперацыі па картках ў шэрагу расійскіх банкаў пасля ўключэння іх у санкцыйны спіс ЗША. У канцы красавіка Дзярждума прыняла папраўкі да закона «Аб нацыянальнай плацежнай сістэме», скіраваныя на забеспячэнне бесперабойных разлікаў па банкаўскіх картах і стварэнне нацыянальнай плацежнай сістэмы (НПС).

Аднак эксперты патлумачылі, што замяніць SWIFT няма чым, а рэальных рычагоў уздзеяння на міжнародныя фінансавыя механізмы ад перапісвання законаў больш не стане.

Паводле Укрінформ

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: