Каля Нотр-Дама зафіксавалі забруджванне паветра свінцом

Свінец утрымліваўся ў апорнай канструкцыі Нотр-Дама і ў яго шпілі. Магчыма, больш за 300 тон свінцу, які змяшчаўся ў даху сабора, асела ў яго ваколіцах пасля пажару. 



Фота РИА “Новости” 

Прэфектура паліцыі Парыжа папярэдзіла аб забруджванні свінцом на тэрыторыі побач з пацярпелым ў пажары саборам Парыжскай Божай Маці, паведамляе РИА “Новости” са спасылкай на рэліз праваахоўных органаў.

Адзначаецца, што свінец утрымліваўся ў апорнай канструкцыі сабора і ў яго шпілі. Аналізы для праверкі канцэнтрацыі металу ў паветры і ў пылу правяла цэнтральная лабараторыя прэфектуры паліцыі.

"Зафіксаваныя значэнні дэманструюць прысутнасць свінцу ў некаторых зонах, у прыватнасці, у памяшканнях, якія маглі застацца адкрытымі ў момант пажару, і дзе асядаў пыл", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Праваахоўныя органы рэкамендуюць грамадзянам, якія жывуць недалёка ад сабора, зрабіць уборку з выкарыстаннем вільготных сурвэтак, каб ачысціць жыллё ад "запылення" свінцом.

Паліцэйскія на дадзены момант не зафіксавалі ніводнага выпадку атручвання гэтым металам пасля пажару. Таксама ўдакладняецца, што ўваход у раёны, дзе былі зафіксаваныя ападкаў свінцу, "ужо забаронены для грамадскага наведвання". Доступ у гэтыя зоны "будзе адкрыты толькі пасля таго, як узроўні свінцу вернуцца да нормы".

Радыёстанцыя RFI, у сваю чаргу, спасылаецца на дадзеныя няўрадавай арганізацыі па абароне навакольнага асяроддзя "Робін Гуд" (Robin des Bois), якая тыдзень таму паведаміла пра небяспеку. У арганізацыі лічаць, што больш за 300 тон свінцу, які змяшчаецца ў даху сабора, асела ў яго ваколіцах. Таксама існуе рызыка забруджвання рэчывамі, якія змяшчаюцца ў апорных канструкцыях, вітражах і дэкаратыўных элементах сабора. Эколагі заклікалі міністэрства навакольнага асяроддзя і аховы здароўя Францыі правесці "ачыстку ад забруджванняў".

Найбуйнейшы ў гісторыі пажар у саборы Парыжскай Божай Маці адбыўся ўвечары 15 красавіка. Абрынуўся шпіль сабора, полымем была агорнутая апорная канструкцыя. Як паведамілі пажарныя, структура Нотр-Дама і галоўныя творы мастацтва, гэтак жа як і размешчаныя ў саборы рэліквіі, ацалелі. НЗ можа быць звязана з рэстаўрацыйнымі працамі.

Расследаванне інцыдэнту вядзецца ў сувязі з ненаўмысным прычыненнем шкоды падчас узгарання. Па словах пракурора, прыярытэтнай з'яўляецца версія пра выпадковы характар пажару. Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон заявіў пра намер аднавіць Нотр-Дам за пяць гадоў. Сваю дапамогу ў рэстаўрацыі сабора і зборы сродкаў на гэта прапанавалі міжнародныя арганізацыі і буйныя кампаніі.

www.zviazda.by

 


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: