Каля статуі Свабоды ў ЗША адбыўся выбух (відэа)

У ЗША на востраве Ліберці, дзе стаіць статуя Свабоды, адбыўся выбух, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на амерыканскія СМІ. Пасля гэтага з вострава тэрмінова эвакуявалі 3400 чалавек. Людзей перавезлі на лодках на іншыя астравы.
Фота: Reuters

Фота: Reuters

Праверка высветліла, што недалёка ад статуі Свабоды па віне будаўнікоў выбухнулі тры балоны з прапанам. Пры гэтым апёкі атрымаў адзін з будаўнікоў.

Пажар удалося хутка пагасіць. Статуя Свабоды зноў адкрытая для наведвальнікаў.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: