Каляднае дасье ў карыкатурах: прафсаюзы аленяў, Санта ў плаўках, забарона салютаў

Калядны сюжэт — адна з самых любімых тэм для карыкатурыстаў, якія працуюць з палітычнай тэматыкай. Антураж вядомых і любімых усімі навагодніх святаў дапамагае выявіць палітычныя працэсы ў незвычайным ракурсе. Прадстаўляем невялікую падборку актуальных палітычных карыкатур, у якіх выкарыстоўваюцца калядныя матывы.
Безумоўна, у фокусе ўвагі сатырыкаў — падзеі ў ЗША, дзе Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША большасцю галасоў падтрымала імпічмент прэзідэнта Дональда Трампа. Трампа спрабуюць звольніць за тое, што ён нібыта ціснуў на Кіеў, патрабуючы дапамагчы ў пошуку кампрамату на сям'ю Джо Байдэна (магчымы кандыдат дэмакратаў на выбарах прэзідэнта). Праўда, на гэтым працэс імпічмэнту можа забуксаваць. Рэспубліканская большасць у Сенаце наўрад ці падтрымае ніжнюю палату, дзе перавагу маюць дэмакраты. Больш за тое, Трамп у ходзе слуханняў у Сенаце можа падняць тэму карумпаванасці Байдэна, пахаваўшы яго амбіцыі прыйсці ў Белы дом. Зрэшты, многія прыхільнікі дэмакратаў усё ж спадзяюцца на адстаўку прэзідэнта. Сярод іх — балгарскі карыкатурыст Хрыста Камарніцкі, на малюнку якога Трамп атрымлівае калядны падарунак ад дэмакратаў — гальштук, які нагадвае пятлю.


А вось Францыя сустракае Каляды па слядах нядаўняй усеагульнай забастоўкі, якая моцна паўплывала на фармат святкаванняў. Прычым, што бывае дастаткова не часта, страйкоўцы перамаглі, прымусіўшы Макрона адмовіцца ад праекту пенсійнай рэформы. Прыклад, па меркаванні гумарыстаў, можа аказацца заразлівым і для навагодніх персанажаў. На малюнку рэсурсу Bloggot алені вядуць прафсаюзныя перамовы са Святым Мікалаем наконт умоваў сваёй працы, хоць працуюць яны ўсяго адзін дзень у годзе.


У суседняй Германіі спадарожнікам цяперашніх Калядаў сталі дэбаты наконт забароны салютаў. Падобныя рашэнні актыўна прымаюць шматлікія муніцыпалітэты, матывуючы гэта пагрозай салютаў для бяспекі і спакою грамадзян. Частка палітыкаў, уключаючы федэральных міністраў, лічаць такія забароны парушэннем грамадзянскіх свабодаў. Аднак, падобна, трэнд не спыніць. Не выпадкова на карыкатуры издания Der Welt Ангела Меркель патрабуе ў фаната салютаў здаць яго запасы феерверкаў.


Атрыбутам цяперашніх навагодніх святаў таксама сталі прагнозы наконт глабальнага эканамічнага крызісу, які, як чакаюць, пачнецца ў наступным годзе. Пра хуткую катасрофу, маўляў, сведчаць шэраг аб'ектыўных фактараў. Да іх эксперты адносяць павышэнне мытных пошлін у ходзе амерыканска-кітайскай гандлёвай вайны, запаволенне росту глабальнага ВУП, рэзкае падзенне попыту і цэн на вуглевадароды, спекуляцыі на найбуйнейшых фондавых рынках. Калі крызіс сапраўды выбухне, эканомікі краінаў нашага рэгіёну чакае рэзкае падзенне курсу мясцовай валюты, рост коштаў плюс масавыя звальненні.З іншага боку, тое ж чакае і жыхароў Захаду. Не дарма на малюнку амерыканскага карыкатурыста Эда Штэйна Санта-Клаўс раптам успамінае, што забыўся прынесці людзям у падарунак да 2020-га года працоўныя месцы.


Нельга не адзначыць умовы надвор'я, пры якіх Еўропа сёння сустракае Каляды і Новы год. Замест звыклага снегу на двары стаяць дажджы. Адсюль шмат размоў пра кліматычныя змены і жарты наконт таго, як яны адаб'юцца на святах. Напрыклад мастак Дэйв Гранлунд прапануе Санта-Клаўсу забыцца пра футра, а замест аленяў пачаць выкарыстоўваць звыклага да спякоты вярблюда.





Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: