Каманда Навальнага зняла чарговы фільм пра Пуціна — цяпер пра палац на Валдаі

Фонд барацьбы з карупцыяй, заснаваны расійскім апазіцыйным палітыкам Аляксеем Навальным, выпусціў новы фільм пра раскошу, у якой жыве Уладзімір Пуцін. 16-хвіліннае відэа выйшла на платформе Youtube і мае назву «Таямніцы валдайскага лецішча Пуціна». 

«Пасля расследавання пра лецішча ў Геленджыку прапаганда распавядала, што гэтая раскоша не належыць Пуціну. Што ён не можа мець палацы за мільярды рублёў — гэта ўсё яго не цікавіць. Але вось афіцыйная рэзідэнцыя Пуціна на Валдаі — яна дакладна датычная да яго. Уладкаванне дачы было пад сакрэтам, а цяпер не. І што мы бачым? Пуцін памяшаны на раскошы», — адзначаюць аўтары фільма.

Нагадаем, што Аляксей Навальны зараз знаходзіцца ў зняволенні — адбывае крымінальны тэрмін у калоніі ва Уладзімірскай вобласці. Там апазіцыянер пакутуе праз праблемы са здароўем, да яго не пускаюць лекара. З-за такога стаўлення адміністрацыі палітык абвясціў галадоўку. 



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: