Камісія Еўрапарламента выказалася за адмену візаў для Украіны

Падобнае рашэнне ў выпадку Грузіі амбасадары могуць прыняць на працягу некалькіх дзён.


Комплекс будынкаў Еўрапейскага парламенту ў горадзе Страсбург (Францыя) foto: pixabay.com


План па лібералізацыі візавага рэжыму для Украіны падтрымалі 38 дэпутатаў з камісіі Еўрапарламенту па ўнутраных справах, юстыцыі і грамадзянскіх свабодах. Супраць яго выказаліся чатыры асобы, адна ўстрымалася ад галасавання.

Адмена візаў датычыць тых грамадзянаў Украіны, якія маюць біяметрычныя пашпарты. Аднак рашэнне па гэтай справе пакуль адтэрміноўваюць урады ЕС. Тым не менш, вынік галасавання ў камісіі Еўрапарламенту сведчыць пра тое, што, хутчэй за ўсё, план лібералізацыі візавага рэжыму для Украіны падтрымае ўвесь Еўрапейскі парламент.

У кулуарах гаворыцца, што галасаванне па гэтай справе на пленарнай сесіі магло б адбыцца напрыканцы наступнага месяца. Але ўмовай з’яўляецца папярэдняе паразуменне з краінамі ЕС.

Тым часам Славаччына, якая цяпер ачольвае працу супольнасці, яшчэ не атрымала згоды еўрапейскіх урадаў на распачацце перамоваў з Еўрапарламентам.

Паралельна праходзіць праца па адмене візаў для грамадзян Грузіі. Еўрадэпутаты з камісіі Еўрапарламенту па ўнутраных справах, юстыцыі і грамадзянскіх свабодах ухвалілі заяву Еўракамісіі на пачатку бягучага месяца. Магчыма, амбасадары дадуць сваю згоду паслязаўтра. Калі такім чынам адбудзецца, са студзеня будучага года грузіны змогуць уязджаць на тэрыторыю ЕС бяз візы.


www.radyjo.net



Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: