У Канадзе ўступае ў сілу закон, які дазволіць канадцам легальна ўжываць марыхуану для адпачынку. «Нашым дзецям было занадта лёгка купіць марыхуану, а злачынцам — зарабляць на яе збыце. Сёння мы мяняем гэта», — матывуе рашэнне прэм'ер-міністр Джасцін Трудо. На думку амерыканскага мастака
Дэйва Грунланда (Dave Grunland), магчыма, прыйшоў час называць паўночную суседку не «Канада», а «Канабіс».
Афіцыйныя вынікі прэзідэнцкіх выбараў абвешчаныя ў Мексіцы. Мексіканцы аддалі перавагу кандыдату ад левых сілаў Лопесу Абрадору. Графічна каментуючы вынікі галасавання, іспанская
La Vanguardia параўноўвае Лопеса з Панча Вільей — вядомым мексіканскім рэвалюцыянерам пачатку 20-га стагоддзя. Але ў адрозненне ад Вільі, Лопес выкарыстоўвае не пісталеты, а выбарчыя ўрны.
4 ліпеня Амерыка адзначыла Дзень незалежнасці. Антуражам святкавання стала ўзмацненне мер па барацьбе з нелегальнай эміграцыяй. На думку грамадскасці, міграцыйная палітыка адміністрацыі супярэчыць прынцыпам заснавальнікаў ЗША. Мастак газеты
Arizona Daily Star, іранізуючы на гэтую тэму, прапануе ўладам выкарыстоўваць для барацьбы з мігрантамі Статую Свабоды.
У фокусе ўвагі карыкатурыстаў застаецца Чэмпіянат свету па футболе, які не абыйшоўся без негатыву — футбалісты на поле часцяком імітуюць траўмы, каб выпрасіць пенальці. Латышская газета
Latvijas Avize падазрае, што дэманстраваць прыступы болю футбалісты вучацца на трэніроўках. На малюнку трэнер кажа гульцам: «А зараз усё паўтараем за мной — ой, ой, ой».
***
Паглядзіце таксама папярэднія
агляды сусветнай карыкатуры. А якія тэмы былі б цікавыя вам? Пішыце ў каментарах!
Абмеркаванне:
ВР