Канал NBC спыніў супрацоўніцтва з Трампам пасля яго слоў пра імігрантаў

Амерыканскі тэлеканал NBC абвясціў аб разрыве адносін з мільярдэрам Дональдам Трампам з-за яго заўваг, якія тычацца імігрантаў з Мексікі, якіх кіраўніцтва тэлесеткі палічыла абразлівымі.



Два тыдні таму, калі бізнэсмэн заявіў пра намер вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах прэзідэнта ЗША ў наступным годзе, ён сцвярджаў, што з Мексікі ў ЗША быццам бы прыязджаюць гвалтаўнікі і іншыя злачынцы, паведамляе www.bbc.com.

Цяпер NBC не будзе паказваць конкурсы прыгажосці "Міс ЗША" і "Міс Сусвет", правы на якія належаць мільярдэру.

Раней Трамп пакінуў рэаліці-шоу "Вучань знакамітасці", якое ён вёў, у сувязі са сваім удзелам у прэзідэнцкую кампанію.

Скандальны мільярдэр ў чэрвені заявіў, што яго супернікі па Рэспубліканскай партыі Джэб Буш і Марка Рубіа "нічога не разумеюць".

Маёмасць Трампа ацэньваецца ў 8,5 мільярда долараў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: