Кандыдат у прэзідэнты Грузіі на фестывалі раздаў самакруткі з марыхуанай

Канстытуцыйны суд Грузіі легалізаваў курэнне наркатычнай расліны, але ўлады вырашылі ўнесці некаторыя абмежаванне ў легалайз: грузінскае МУС распрацавала законапраект, згодна з якім легальна паліць марыхуану можна будзе толькі ў сябе дома ў закрытым памяшканні, дзе не будзе непаўналетніх асоб.
Гэта значыць паліць марыхуану ў Грузіі ўжо можна, а распаўсюджваць і набываць — не.

Каб паказаць негатыўнае стаўленне да абмежаванняў у дзеючым легалайзе, кандыдат у прэзідэнты Грузіі Зураб Джапарыдзэ прыйшоў на «Фэст канопляў» у цэнтры Тбілісі. Ён вырашыў зладзіць своеасаблівую акцыю пратэсту — раздаць жадаючым самакруткі з лёгкімі наркотыкамі, піша tjournal.ru.

«Тое, што я зараз зраблю — гэта дзеянне, за якое ў гэтай краіне прадугледжана пакаранне. Я збіраўся зрабіць іншае, але ў нас няма тэхнічнай магчымасці зрабіць тое, што я планаваў. Гэта мінімум, што я магу зрабіць. У гэтай краіне павінен быць легальны шлях, каб я здабыў марыхуану, бо Канстытуцыйны суд сказаў, што гэта маё права. Але мне гэтага права не даюць. У мяне ў кішэні джойнт, і цяпер я яго падару. Гэта з'яўляецца збытам наркотыкаў, і я чакаю, што зробіць паліцыя», — сказаў Зураб.

Пасля таго, як Зураб раздаў некалькі «вушакоў» і даў пару каментароў, яго затрымала паліцыя. «Акцыя» суправаджалася гучным свістам і «Джапара».


Паводле kyky.org

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Каментаваць