Кандыдат у прэзідэнты Украіны абяцае вярнуць Украіне тэрыторыі, якія належаць Беларусі

Вярнуць Украіне «спрадвечныя тэрыторыі», якія належаць Беларусі, Вугоршчыне, Польшчы, Расіі і Румыніі, абяцае кандыдат у прэзідэнты краіны Уладзімір Пятроў, піша Свабода.

Зрабіць гэта ён збіраецца шляхам «дыпламатычных, палітычных і іншых дзеянняў». Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

41-гадовы Пятроў — самавылучэнец. Эпатажны паліттэхноляг, прадюсэр, вёў сатырычную тэлепраграму «Люмпэн-шоў». З лістапада 2018 года знаходзіцца пад дамашнім арыштам паводле падазрэньня ў арганізацыі сэкс-скандалу з удзелам намесніка начальніка аднаго з упраўленняў Нацыянальнай паліцыі. У канцы лютага Пятрову дазволілі паездкі па краіне ў межах перадвыбарнай кампаніі.

Выбары прэзідэнта Ўкраіны пройдуць 31 сакавіка. На гэты пост прэтэндуюць 43 чалавекі.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!