Кангрэс ЗША апублікаваў 57 дакументаў пра «ўмяшанне РФ» у выбары

Праз год пасля расследавання пра магчымае ўмяшанні Расіі ў прэзідэнцкія выбары ЗША, дакументы расследавання былі апублікаваныя.

Кангрэс ЗША. Фота: Getty Images

Спецыяльны камітэт па выведцы Кангрэсу ЗША ў чацвер, 7 траўня, апублікаваў на сваім сайце 57 стэнаграм паказанняў сведак і суправаджальных дакументаў, якія тычацца ўмяшання Расіі ў прэзідэнцкія выбары 2016 года.

Апублікаваныя дакументы звязаныя з расследаваннем, якое праводзілі з 2017 год да 2018 года рэспубліканцы, што мелі большасць у Камітэце да пачатку 2019 года. Заканадаўцы спрабавалі высветліць, ці каардынавалі свае дзеянні сябры перадвыбарчага штаба цяперашняга прэзідэнта ЗША Дональда Трампа з расійскім бокам.

"Стэнаграмы пацвярджаюць высновы Мюлера пра тое, што Расія ўмяшалася, каб нашкодзіць Клінтан і дапамагчы Трампу", — гаворыцца на сайце Камітэта.

Раней Белы дом патрабаваў правесці да публікацыі паўторны аналіз матэрыялаў наконт наяўнасці ў іх сакрэтнай інфармацыі, але цяпер адмовіўся ад гэтага. Пра канкрэтныя прычыны змены пазіцыі не паведамляецца, аднак, паводле інфармацыі газеты Politico, рашэнне было прінятае пасля заклікаў рэспубліканцаў да кіраўніка спецкамітэта Адама Шыфа (дэмакрат ад штата Каліфорнія) апублікаваць дакументы. У сваёй заяве пасля публікацыі дакументаў ён сцвярджаў, што яны даказваюць "расійскае ўмяшанне".

Масква ўсе абвінавачванні ва ўмяшанне ў амерыканскія выбары адмаўляе.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: