Кангрэс ЗША прыняў рэзалюцыю аб недапушчэнні РФ на саміты G7

Расія зноў атрымае запрашэнне на саміты «сямёркі», толькі калі стане «паважаць тэрытарыяльную цэласнасць суседзяў». Такі пасыл прынятай Палатай прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША рэзалюцыі.
Фота Getty Images

Фота Getty Images

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ў аўторак, 3 снежня, большасцю галасоў ухваліла рэзалюцыю супраць далучэння Расіі да «групы сямі» (G7), пакуль Масква не пачне «паважаць тэрытарыяльную цэласнасць сваіх суседзяў». За гэта прагаласавалі 339 кангрэсменаў з абедзвюх партый. Раней дакумент быў ухвалены камітэтам Палаты прадстаўнікоў па замежных справах.

Расія зможа вярнуцца ў G7 толькі, калі яна «спыніць акупацыю суверэннай тэрыторыі Украіны, уключаючы Крым, і пакладзе канец сваім нападкам на дэмакратыі ва ўсім свеце», гаворыцца ў рэзалюцыі.

«Калі Расію пасля яе агрэсіўных дзеянняў ва Украіне выключылі ў 2014 годзе з "групы васьмі", сем краін, што засталіся, узгаднілі шэраг умоў, якія павінны быць выкананы для таго, каб Расіі дазволілі ўдзельнічаць у будучых самітах. Расія не выканала ніводнай з гэтых умоў і стала праяўляць яшчэ большую агрэсію ва Украіне і падрываць дэмакратыю ў іншых краінах, уключаючы ЗША», — раней заявіў аўтар рэзалюцыі кангрэсмен Альба Сайрэс.

Трамп хацеў вярнуць Расію ў G7


Палітык прадставіў гэтую рэзалюцыю, якая прадугледжвае забарону на ўдзел Расіі ў самітах краін «вялікай сямёркі», у жніўні 2019 года, пасля таго як прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў пра сваё жаданне запрасіць прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна на наступны саміт G7.

dw.com

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: