Кангрэс ЗША рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі

За незаконнае затрыманне 24 украінскіх маракоў у ЗША маюць намер увесці санкцыі супраць 24 топ-чыноўнікаў расійскіх спецслужбаў і іх набліжаных.

Фота: Пасольства ЗША ва Украіне / Facebook

У Кангрэсе ЗША падрыхтавалі новыя санкцыі супраць Расійскай Федэрацыі за незаконнае затрыманне экіпажаў і караблёў Ваенна-марскіх сіл Украіны. Пра гэта ў пятніцу, 19 ліпеня, паведамляе пасольства Украіны ў ЗША.

"Гэты законапраект — моцнае пасланне ўкраінскім маракам і іх сем'ям, што ЗША не забываюць пра іх гераічную барацьбу за абарону дэмакратычнага шляху і суверэнітэту сваёй краіны. Заклікаем сваіх калег падтрымаць гэты двухпартыйны законапраект, а Расію неадкладна вызваліць украінскіх маракоў", — падкрэслілі амерыканскія кангрэсмены.

"На разгляд Палаты прадстаўнікоў вынесены двухпартыйны законапраект, які прадугледжвае ўвядзенне амерыканскіх санкцый супраць 24 высокіх службоўцаў расійскіх спецслужбаў і набліжаных да іх асоб за незаконнае затрыманне 24 украінскіх маракоў і трох судоў украінскіх ВМС у Керчанскім праліве ў лістападзе мінулага года. У законапраекце гаворыцца, што санкцыі будуць заставацца ў сіле, пакуль Расія не вызваліць маракоў і караблі", — гаворыцца ў паведамленні пасольства Украіны ў ЗША.

У заяве з нагоды прадстаўлення законапраекта амерыканскія заканадаўцы адзначылі, што "міжнародная супольнасць не павінна стаяць у баку, у той час як Расія ўзмацняе сваю агрэсію ў Еўропе і свеце".

У канцы лістапада 2018 года расійскі спецназ захапіў тры ўкраінскія карабля на падыходзе да Керчанскага праліву. Былі затрыманыя 24 ўкраінскія маракі, якіх утрымліваюць у СІЗА ў Маскве. Расія абвінаваціла іх у незаконным перасячэнні мяжы. А 17 ліпеня 2019-га ў РФ працягнулі арышт украінскіх маракоў яшчэ на тры месяцы. 

Паводле korrespondent.net

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: