Кангрэс ЗША ўхваліў «Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і суверэнітэце Беларусі»

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША ўхваліла законапраект «Аб суверэнітэце, правах чалавека і дэмакратыі ў Беларусі»(Belarus Democracy, Human Rights, and Sovereignty Act), які прадугледжвае магчымае ўвядзенне санкцый супраць расейскіх і беларускіх чыноўнікаў Саюзнай дзяржавы, якія маюць дачыненне да рэпрэсій.


Законапраект быў прадстаўлены кангрэсменам Крысам Сьмітам. Ён з'яўляецца адным з аўтарам актаў аб дэмакратыі ў Беларусі 2004, 2006 і 2011 гадоў.

Як адзначаецца ў тлумачэнні да дакумента, тым самым пашыраюцца "паўнамоцтвы прэзідэнта ЗША па ўвядзенні санкцый" у сувязі з выбарамі 2020 года ў Беларусі.

"Прэзідэнт ЗША можа ўвесці візавыя санкцыі супраць любога замежніка, які з'яўляецца сябрам Цэнтральнай выбарчай камісіі Беларусі ці ўдзельнічаў у маніпуляцыях на выбарах, або ў дачыненні да ўрадавай асобы, адказнай за пераслед незалежных СМІ, альбо прадстаўніка Саюзнай дзяржавы, альбо расейскага грамадзяніна, які прымаў значны ўдзел у пераследзе СМІ, парушэнні правоў чалавека датычна палітычных рэпрэсій у Беларусі», — гаворыцца ў тэксце.

Акрамя таго абноўлены Акт аб дэмакратыі ў Беларусі змяшчае наступныя палажэнні:

  • прызнае Каардынацыйны савет законным інстытутам для ўдзелу ў дыялогу аб мірнай перадачы ўлады і не прызнае Аляксандра Лукашэнку " законна абраным лідарам Беларусі»;
  • заклікае правесці новыя прэзідэнцкія і парламенцкія выбары ў свабоднай і справядлівай форме ў адпаведнасці са стандартамі АБСЕ;
  • заклікае вызваліць усіх палітычных зняволеных без усялякіх папярэдніх умоў;
  • падтрымлівае імкненне народа Беларусі ў свабодзе веравызнання;
  • дазваляе дапамогу ў прасоўванні дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці ў Беларусі;
  • заяўляе, што ЗША не прызнаюць ўключэння Беларусі ў Саюзную дзяржаву з Расеяй;
  • патрабуе ад Злучаных Штатаў стратэгіі па прасоўванні вяшчання, свабоды інтэрнэту і доступу да інфармацыі;
  • аказвае падтрымку беларускім СМІ і прадстаўнікоў IT-сектара.

Ініцыятыва павінна таксама атрымаць адабрэнне Сената, толькі пасля гэтага яна паступіць на подпіс прэзідэнту ЗША.


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: