Канстанцінопаль не будзе разрываць адносіны з РПЦ

Усяленскі патрыярхат не перарываў зносін з Маскоўскім патрыярхатам і працягвае яго памінаць ва ўстаноўленым парадку.

На службах Усяленскага патрыярхату працягваюць памінаць РПЦ. Фота: patriarchate.org

Канстантынопаль працягвае заставацца ў зносінах з Рускай праваслаўнай царквой, нягледзячы на яе рашэнне аб разрыве еўхарыстычных зносінаў. Пра гэта гаворыцца ў звароце экзархата рускіх прыходаў у Заходняй Еўропе да паствы.

"Дарагія браты і сёстры, апавяшчаем вас аб тым, што наша архіепіскапія-экзархат, якая знаходзіцца ў юрысдыкцыі Усяленскага патрыярхату, знаходзіцца ў поўнай еднасці з усёй Праваслаўнай царквой. Таксама апавяшчаем вас аб тым, што Усяленмкі патрыярхат не перарываў зносін з Маскоўскім патрыярхатам і працягвае яго памінаць ў парадку, устаноўленым у дыптыху", — сказана ў дакуменце.

Адзначаецца, што ўсе праваслаўныя вернікі могуць прымаць поўны ўдзел у літургічным жыцці і царкоўных сакрамэнтах у нашых парафіях.

Экзархат Канстанцінопаля заклікае ўсіх святароў, дыяканаў, манахаў, манашак і вернікаў рускага экзархату ў Заходняй Еўропе маліцца аб адзінстве Царквы.

Чытайце таксама:

РПЦ разарвала адносіны з Канстанцінопальскім патрыярхатам



Праваслаўная трагедыя



Нагадаем, 15 кастрычніка РПЦ абвясціла аб прыпыненні адносін з Канстанцінопальскім патрыярхатам. Такое рашэнне было прынята з-за пачатку працэсу прадастаўлення Украінскай царкве аўтакефаліі.

На думку прадстаўніка Кіеўскай Патрыярхіі, сітуацыя "рана ці позна будзе выпраўлена і РПЦ вернецца ў зносіны".

Сёння пра разрыў зносін з Канстанцінопалем абвясціла Руская праваслаўная царква за мяжой.

Паводле korrespondent.net


Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook, падпісвайцеся на наш канал у Яндэкс Дзэн!

Больш цікавага на «Новым Часе»: