Канстанцінопаль прывёў доказы незалежнасці ўкраінскай царквы ад Маскоўскага патрыярхату

Даследаванні былі праведзены ў рамках прыняцця рашэння адносна прадастаўлення Украіне аўтакефаліі.

 

Фота zn.ua

Канстанцінопальскі патрыярхат абгрунтаваў рашэнне прадставіць Украіне аўтакефалію. Ён апублікаваў 29-старонкавы тэкст "Усяленскі трон і царква Украіны — кажуць дакументы», у якім прыводзяцца дадзеныя з архіваў, якія даказваюць яе незалежнасць ад Маскоўскага патрыярхату.

Гістарычнае даследаванне праводзілася пры падтрымцы адукацыйнага фонду банка National Bank of Greece. У ім сцвярджаецца, што Канстантынопаль ніколі не перадаваў Кіеўскую мітраполію, на аснове якой паўстала Украінская царква, у кананічную тэрыторыю Маскоўскага патрыярхату. Права хіратоніі (святарства), згодна з дакументам, было прадастаўлена Маскве «па фінансавых прычынах», «па неабходнасці» і «насіла часовы характар».

«Афіцыйныя дакументы сведчаць аб тым, што Канстанцінопальская царква ніколі не змяняла дэ-юрэ свае кананічныя правы на царкву... Такім чынам, Усяленскі патрыярх мае права і абавязак праявіць мацярынскі клопат пра царкву Украіны ў любым выпадку, калі палічыць неабходным», — тлумачыцца ў тэксце.

У Рускай праваслаўнай царкве раскрытыкавалі гістарычныя дадзеныя, апублікаваныя Канстантынопалем. Прадстаўнікі Маскоўскага патрыярхату адзначылі, што ўсе звесткі маюць патрэбу ў праверцы, а сама сітуацыя патрабуе вялікай навуковай дыскусіі.

У РПЦ, напрыклад, сказалі, што ў вядомых дакументах не прапісаны часовы характар перадачы Кіеўскай мітраполіі.

Паводле tsn.ua

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • Anatol Starkou
  • 2018-09-28 13:08:38
Учора 27 верасня 2018 на форуме Белгазеты, якая адзіная з белСМІ мяне трывае. і на сваёй старонцы на расейскім сайце Конт змясціў свой артыкул АЎТАКЕФАЛІЯ.BY Артыкул вялікі. Там ёсць і пра ўкраінскую царкву і пра расейскую цэрквы, але галоўнынам чынам (90%) пра беларускую праваслаўную. Вось спасылка https://cont.ws/@starkou/1076963

Фінал пра расейскую царкву ў Брукліне:
"Часам падчас службы расейскі святар прыпыняў пропаведзь па расейску і на хвілін мо дзесяць перадаваў слова грузінскаму святару, які чытаў пропаведзь на грузінскай мове для тутэйшых грузінаў-праваслаўных вернікаў і адначасова прыхаджан дадзенай РПЦ. Бо грузіны не мелі свайго храма. Акрамя рускіх, грузін і нас беларусаў, у гэтай царкве былі малдаване, ўкраінцы і іншыя праваслаўныя, хто жыў непадалёку. Гэта было крыху болей за пяць лят таму, пасля чаго я пераехаў жыць у Бронкс і часам хаджу ў Рускую праваслаўную царкву на Манхэтане."

Больш цікавага на «Новым Часе»: