Карціну Малевіча прадалі за рэкордныя $ 85 мільёнаў

У цэлым выручка на таргах Christie's склала амаль $ 416 мільёнаў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел кліенты з 35 краін свету.
Таргі Christie

Таргі Christie's у Нью-Ёрку

На таргах аўкцыённага дома Christie's у Нью-Ёрку за $ 85,8 мільёна была прададзеная карціна мастака-авангардыста Казіміра Малевіча пад назвай “Супрэматычная кампазіцыя”. Гэта рэкордная цана для работ мастака, паведамляецца на сайце аўкцыённага дома ў сераду, 16 мая.

Папярэдне “Супрэматычная кампазіцыя” ацэньвалася экспертамі ў $ 70 мільёнаў. Карціна была напісаная Малевічам у студзені 1916 года, неўзабаве пасля першай выставы работ пад агульнай назвай “Супрэматызм”.

Карціна Казіміра Малевіча "Супрэматычная кампазіцыя". Фота: Christie's

Імя новага ўладальніка карціны не называецца.

У цэлым выручка на таргах Christie's склала амаль $ 416 мільёнаў. У аўкцыёне ўзялі ўдзел кліенты з 35 краін свету.

Днямі ў ЗША калекцыю Ракфелера прадалі за $ 830 мільёнаў, што стала найбуйнейшай ў гісторыі выручкай ад продажу з аўкцыёну калекцыі твораў мастацтва. Усе грошы ад калекцыі пойдуць на дабрачынныя мэты.

Паводле korrespondent.net

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Абмеркаванне:

  • ЧОРНЫ КВАДРАТ
  • 2018-05-16 13:14:21
Кожны год 31 сьнежня мы з сябрамі ходзім у нью ёркскі Метрапалітэн-музей. У гэты раз я вырашыў схадзіць адзін, бо сябры сышлі на майдан.
Глянуў у музеі на таблічкі напрамкаў, выбраў выставу фатаграфій на другім паверсе, і там жа еўрапейскую жывапіс. Падняўся на паверх. Злева быў уваход у залу фатаграфіі, а справа убачыў невялічкі інфармацыйны офіс. Падышоў да сталай бландынцы прыблізна маіх гадоў, якая прыветліва мне ўсміхнулася...

- Добры дзень. Я з Беларусі, - сказаў я, на нью ёркскай англійскай мове, здаецца, без акцэнту.
- Добры дзень, - адказала бландынка, і я адчуў, што яе ўсмешка патухла.
- Беларусь гэта еўрапейская краіна, размешчаная паміж Расеяй і Польшчай. Частка былога СССР, - Сказаў я па звычцы ў Амерыцы на гэты раз ужо юбілейны мільённы раз, дзе аб маёй краіне, акрамя мяне, мабыць, ніхто не чуў, з кім дагэтуль з амерыканцаў размаўляў. - Я хацеў бы паглядзець што-небудзь пра Беларусь.

Дама ў адказ звярнулася да маленечкага эппэлаўскага кампутара,
  • ЧОРНЫ КВАДРАТ
  • 2018-05-16 13:15:25
які, як настольная лямпа, асвятляў ведамі сусветнага мастацтва стол офіса. "Belarus", - набрала бландынка ў пошуку. Праз некалькі секунд яна звярнулася да мяне з выбачэннямі.

- Прабачце, нічога няма. Але ёсць вось такія творы з Нямеччыны., - І яна павярнула да мяне манітор.
- Германія і Беларусь трошкі адрозніваюцца паміж сабой, - сказаў я - Прыблізна як Марс і ЗША. Але я чуў, што ў вас ёсць карціна Малевіча "Чорны квадрат". У аўтара некалі была школа мастацтваў у Віцебску. Гэта таксама Беларусь.

Бландынка стала нерашуча набіраць імя мастака. Ў гэты момант падышла сталая брунэтка - яе калега, прыблізна нашага немаладога ўзросту, і яны абмяняліся парай фраз, і брунэтка стала дыктаваць бландынцы ў пошук па літарах M A L E V I C H.

- Malevich Kazimir!, - усклікнула бландынка.
- Так. Дзе я магу паглядзець яго творы?
- На жаль цяпер іх у музеі няма, - пачуў адказ - Але вы можаце прайсці ў раён 5-ай авеню і 53-цяй стрыт у іншы музей сучаснага мастацтва ў Манхэтане...
  • ЧОРНЫ КВАДРАТ
  • 2018-05-16 13:15:55
- Дзякуй за інфармацыю. А работы Шагала, дзе я магу ўбачыць? Ён таксама з Беларусі.

Абедзве дамы ажывіліся, і распавялі мне без дапамогі кампутара, што творы Шагала на першым паверсе.

- Усё-ткі ведаюць нашых амерыканцы!, - падумаў я, і, падзякаваўшы аднагодак, накіраваўся налева глядзець фатаграфіі нямецкага майстра Thomas Struth.

© Anatol Starkou
January 1, 2015 at 7:48am, New York