Карнавал у Рыа-дэ-Жанейра адмянілі з-за пандэміі

Традыцыйнага карнавалу ў Рыа-дэ-Жанейра не будзе — гэта вырашана канчаткова. Яго немагчыма правесці ў ліпені, як планавалася, у сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй з-за каронавіруса, заявіў мэр горада, паведамляе korrespondent.net.



Фота travelcalendar.ru

У ліпені 2021 года немагчыма будзе правесці карнавал у Рыа-дэ-Жанейра з-за пандэміі. Пра гэта заявіў мэр горада Эдуарда Паес у Twitter у пятніцу, 22 студзеня.

Пры гэтым Паес спадзяецца правесці яго пасля вакцынацыі ў 2022 годзе.

"Несумненна, у 2022 годзе мы зможам (усе вакцынаваныя належным чынам) святкаваць жыццё і нашу культуру з усёй інтэнсіўнасцю, якой мы заслугоўваем. Гэта святкаванне запатрабуе вялікай падрыхтоўкі з боку дзяржаўных органаў, асацыяцый і ўстаноў самба. Але цяпер Ннешта немагчыма зрабіць. Такім чынам, я хацеў бы паведаміць вам, што ў сярэдзіне 2021 года ў нас не будзе карнавалу. Я ніколі не хаваў сваёй страсці да карнавалу і яснага бачання эканамічнай важнасці гэтай культурнай падзеі для нашага горада. Аднак пакуль нават няма сэнсу спадзявацца, што мы зможам правесці карнавал у ліпені", — сказаў Паес.

Фота travelcalendar.ru

Адзначым, што COVID-19 забраў больш за 200 тысяч жыццяў у Бразіліі — гэта другі паказчык у свеце пасля ЗША.

У Бразіліі здараліся выпадкі, калі медыкам даводзілася выбіраюць, каго з COVID-хворых ратаваць. На ўсіх не хапае кіслароду, а некаторым прывозяць кіслародныя балоны іх сваякі. Частка пацыентаў з іншымі хваробамі выпісалі, каб вызваліць месцы больш цяжка хворым.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: